Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:56 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 163
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

Рыгор Іванавіч Барадулін (24 лютага 1935, хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 2 сакавіка 2014, Мінск), вядомы таксама як Дзядзька Рыгор,беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі».

Нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча і Акуліны Андрэеўны Барадуліных на хутары Верасоўка (афіцыйная назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавета»), а ў 1937 г. хутар быў ліквідаваны і сям’ю паэта перасялілі ва Ушачы. Дзед паэта па мамінай лініі Андрэй Гальвіньш быў этнічным латышом. Бацька загінуў у 1944 г. падчас ВАВ у партызанскім атрадзе. Пасля вайны Рыгор Барадулінн вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954 г.), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959 г.).

Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» (з 1969 г.), «Мастацкая літаратура» (з 1972 г.) Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984 г.).

Рыгор Барадулін быў дзейным чальцом СБП, адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра (1989—1999 гг., прэзідэнт з 1990 г., віцэ-прэзідэнт з 1999 г.). З’яўляўся членамПартыі БНФ, членам Сойма БНФ (з 1989 г.). У 1995—1997 гг. быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса.

Быў жанаты з Валянцінай Міхайлаўнай Барадулінай. Дачка Ілона — мастачка, ёсць унучка Дамініка. Калекцыяніраваў сланоў і чарапах. Рыгор Барадулін вызнаваў сябе як уніята.

Памёр 2 сакавіка 2014 г. у сваёй кватэры ў Мінску. Смерць была раптоўная і імгненная. Быў адпеты ў Чырвоным Касцёле 4 сакавіка2014 г. ў грэка-каталіцкім (уніяцкім) і рымска-каталіцкім абрадах. Пахавалі Рыгора Барадуліна ва Ушачах у беларускай народнай вышытай кашулі ў той жа дзень побач з магілай мамы, як таго і жадаў паэт пры жыцці. Запячатванне Магілы зрабіў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусіархімандрыт Сяргей Гаек.

Мой недатыкальны запас
Пад прыглядам роднага краю —
Маміны яблыні,
Бацькаў вяз
І пугурак,
Дзе мама чакае…

7 чэрвеня 2011 года
лякарня

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін
Грамадства

Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін

2 лютага 2019, 10:1014
Далучайцеся да нас