Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:22 Мова 33
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

Першы раз я бачыў Янку Купалу ў верасні 1939 года, калі ён прыязджаў у Слонім і наведваў Гальяша Леўчыка. Праўда, гутарыць з народным паэтам не прыйшлося. Я толькі з цікавасцю назіраў яго паходку, пільна ўслухоўваўся ў яго ціхі голас. Прызнаюся, здзіўляла яго прастата, сціпласць і нешта падобнае да нясмеласці.

Другі раз я ўбачыў гэтага вялікага песняра ў лістападзе таго ж года ў Мінску. Нас, заходне-беларускіх пісьменнікаў, паклікалі ў сталіцу рэспублікі на святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Праходзілі вечары, сустрэчы. Дарэчы, тады ж першы раз я ўбачыўся з Максімам Танкам, Нінай Тарас, Ганнай Новік і другімі сябрамі па пяру і барацьбе.

Найцікавей прайшла трэцяя сустрэча з народным песняром. І адбылася яна ў Лідзе ў 1940 годзе, калі Янка Купала як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР прыехаў туды. Валянцін Таўлай, які працаваў у лідскай раённай газеце “Уперад”, запрасіў заходнебеларускіх пісьменнікаў на гэты літаратурны вечар, каб дарагому госцю стварыць прыемнае акружэнне. Вядома, я з вялікай ахвотай прыняў запрашэнне і з’явіўся без спазнення.

Купала быў задаволены сустрэчай з намі, радасцю свяціліся яго вочы. Але разам з тым на яго твары прабіваўся нейкі ледзь улоўны смутак, пэўна таму, што прыхварэў. І ўсё ж гутарка атрымалася шчырая, задушэўная. Яго цікавіла ўсё да драбніц, як мы жылі, дзе і як прыходзілася друкавацца і г.д. На развітанне кожнаму з нас падарыў кніжку твораў з аўтографам. Мне дастаўся, здаецца, томік выбранай паэзіі.

(223 словы)                                     

 

Тэксы падабраны Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы.

Кожны мае права самастойна выбраць мілы яго сэрцу беларускі тэкст.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас