Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэм’ера “Трэцяга вока”

Прэм’ера “Трэцяга вока”

5 мая 2022, 20:19 Культура 26
Прэм’ера “Трэцяга вока”

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля па п’есе маладога драматурга Яўгеніі Кісялёвай “Трэцяе вока”. Паставіла спектакль рэжысёр Вікторыя Міхальчык. У спектаклі толькі чатыры ролі, якія выконваюць артысткі тэатра: старэйшую дачку Вольгу арыгінальна сыграла артыстка Галіна Ерамейчык, а малодшую дачку Ксюшу – артыстка Дзіяна Федасевіч. Ролю іх маці, Ніны Фёдараўны, выканала вопытная артыстка Наталля Шугай, а ролю Пятра Іванавіча цудоўна сыграў артыст Ігар Макараў.

А цяпер пра што сам спектакль? Пяцідзесяцігадовая Ніна Фёдараўна атрымлівае пенсію па інваліднасці, але яшчэ працуе і адна выхоўвае дзвюх дачок. Яе муж-алкаголік даўно знік з поля зроку сям’і. Першая дачка Вольга ўжо дарослая, ёй 23 гады. Яна працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, атрымлівае невялікі заробак у месяц, які маці адразу канфіскуе, каб дачка яго не згубіла. Разумеючы, што старэйшая дачка пасля педінстытута, “трохі не ўдалася”, жанчына гатовая заплаціць ашчаджаныя грошы за тое, каб малодшую дачку Ксюшу, прынялі ў школу для здольных дзяцей. Каб у будучым яна змагла паступіць у прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову і выбіцца ў людзі. Гэту ідэю “фікс” Ніны Фёдараўны і выкарыстала яе дачка Вольга, каб падманным шляхам узяць у маці 100 тысяч рублёў, а потым паехаць і пачаць самастойнае жыццё. Яна запрасіла ў дом ліпавага “дырэктара школы” – пераапранутага дзетсадаўскага п’яніцу-вартаўніка, якому маці Вольгі, шкадуючы вядома ж, аддала грошы пад выглядам узносу на патрэбы школы… Большасць гледачоў у зале – самі ўдзельнікі падобных сямейных трагедый. Многія маці любяць сваіх дзяцей, але не ўмеюць даць ім шчасця, пазбаўляючы пры гэтым магчымасці набыць уласную самастойнасць. Таму дзеці часам дабіваюцца гэтай самастойнасці самым няпростым чынам. Ды і заўсёды не хапае грошай, якія даюцца вельмі цяжка.

 Спектакль “Трэцяе вока” Слонімскага драматычнага тэатра пачынвае свой шлях да гледачоў. Ён будзе карысны не толькі для дарослых, а таксама для тых, хто вучыцца ў школе, каго наперадзе чакае вялікае самастойнае жыццё.

Барыс Баль.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас