Home
Навука

ІХ ЛІДСКІЯ ЧЫТАННІ

ІХ ЛІДСКІЯ ЧЫТАННІ

Cвоеасаблівым брэндам Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы стала правядзенне штогадовых Лідскіх чытанняў. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцый заўсёды адзначаюцца навізной узнятых тэм, глыбінёй і шырынёй аўтарскага светапогляду. Прыемна, што сярод дакладчыкаў прысутнічаюць не толькі краязнаўцы, пісьменнікі, журналісты Лідчыны, супрацоўнікі гістарычна-мастацкага музея, выкладчыкі і бібліятэкары, але і навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў Лідскага раёна. Лідскія чытанні даюць ім магчымасць прадставіць уласныя даследчыя працы.

22 красавіка 2022 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся “ІХ Лідскія чытанні”, у рамках якіх прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Лідчына ў мастацкай літаратуры”.

З прывітальным словам звярнулася намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Алена Адамаўна Быстрыцкая, каб пажадаць удзельнікам канферэнцыі плённай і творчай працы.

У рамках мерапрыемства прагучала 11 дакладаў. Перш за ўсё прысутныя пазнаёміліся з дакладам “Лідскія пісьменніцы XVIIІ – XIX стагоддзяў”, які прадставіў пісьменнік, краязнавец, гісторык Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш.

Пра вобраз Лідчыны ў зборніках лідскіх паэтаў распавяла настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды” Наталля Мікалаеўна Анашкевіч. У якасці падарунка раённая бібліятэка атрымала ад Наталлі Мікалаеўны кнігу “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць”.

Галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Раманаўна Курбыка правяла агляд кніг пра Лідчыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адметнай асаблівасцю гэтай канферэнцыі стала вялікая колькасць дакладаў, якія прадставілі студэнты 1 курса (спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя”) гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. Так, Ус Анастасія распавяла аб сапраўдным майстры мастацкага слова – Дануце Бічэль. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала знаёмства з творчым і жыццёвым шляхам беларускіх пісьменніц Ірыны Багдановіч, Хрысціны Лялько і Ганны Серахан, пра якіх далажылі Дудзевіч Валерыя, Сафрановіч Анжаліка і Яневіч Анастасія.  Для некаторых навучэнцаў гэта быў першы вопыт выступлення на канферэнцыі, але яны не разгубіліся і вельмі годна данеслі аўдыторыі свой матэрыял.

У час канферэнцыі былі агучаны такія тэмы як: “Чарговая разгадка загадкавай асобы Валянціна Таўлая ў творах мастацкай літаратуры” навуковым супрацоўнікам ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей” Алесем Хітруном; “Віктар Гамуліцкі і яго кніга “Сёмы аман ягамосці пана Макрэцкага”. Аповесць з часоў Сасаў” пісьменнікам і краязнаўцам Станіславам Вацлававічам Суднікам; “Шляхамі творчасці Смарагда Сліўко” паэтэсай Ірэнай Нікадзімаўнай Сліўко; “Паяднаныя словам: літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” паэтам і журналістам Алесем Мацулевічам.

З 11 дакладаў 5 прачыталі супрацоўнікі газеты “Наша слова.pdf” (рэдактар і чатыры няштатныя журналісты).

Канферэнцыя атрымалася насычанай і цікавай. Важна адзначыць, што па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены зборнік дакладаў “IХ Лідскія чытанні”.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка

імя Янкі Купалы” 

Дар’я Марцінкевіч .

Previous article Прэм'ера "Трэцяга вока"
Next article Віктар Гамуліцкі і яго кніга “Сёмы аман ягамосці пана Макрэцкага”. Аповесць з часоў Сасаў

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916