Колеры і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Колеры і фарбы
Акварэльныя фарбы лічацца самымі простымі ва ўжыванні, бо растваральнік тут самы просты – вада. З іх пачынаецца навучанне маляванню ў звычайнай школе.
Акварэльныя фарбы складаюцца з пігмента і злучнага рэчыва (вадараспушчальныя складаныя вугляводы: раслінны клей, дэкстрын, натуральны гуміарабік з дадаткам гліцэрыны, цукру ці мёду), яны разводзяцца вадой і лёгка змываюцца. Пры растварэнні ў вадзе ўтвараюць празрыстую завісь тонкага пігменту і дазваляюць за кошт гэтага ствараць эфект лёгкасці і тонкіх каляровых пераходаў.
Фарбы на воднай аснове вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Акварэллю выкананы каляровыя малюнкі на старажытнаегіпецкіх папірусах. Ёю малявалі этрускі і рымляне – меркавана, акварэллю распісваліся сцены рымскіх катакомбаў напачатку нашай эры.
Ранні кітайскі жывапіс выконваўся адной чорнай тушшу, пры гэтым мастакі дасягалі шырокага спектру адценняў ад густа-чорнага да серабрыста-шэрага (пейзаж і жанравыя кампазіцыі – сярод іх найболей папулярнымі былі сюжэты з гарадскога жыцця – эпохі Сун).
У Сярэднія вякі (Еўропа, ВКЛ) акварэль выкарыстоўвалася для ілюмініравання рукапісаў (мініяцюры, маргінальныя дэкаратыўныя элементы, загалоўныя літары) у тым ліку і ў спалучэнні з гуашшу. Пры гэтым мініяцюра з’яўлялася неад’емнай часткай уласна скрутка (манускрыпта, кнігі), уяўляўшага сабой суцэльны твор, які суправаджае тэкст і спрыяе больш поўнаму яго разуменню.
З XI стагоддзі з’яўляюцца кіраўніцтвы па вырабе акварэльных фарбаў і працы з імі. З узнікненнем такога віду графікі, як гравюра на дрэве, акварэль пачала ўжывацца для размалёўкі адбіткаў – спачатку толькі адной чорнай фарбай, затым сэпіяй, а пазней ужо некалькімі колерамі. Не апошнюю ролю ў падфарбоўцы гравюры іграла празрыстасць фарбы, якая дазваляла бачыць контуры малюнка.
У эпоху Адраджэння тэхніка працы акварэллю выйшла на новы ўзровень. Да яе звярнуліся такія мастакі як Альбрэхт Дзюрэр і Ганс Гальбейн Малодшы. У сваёй графіцы, не звязаны абавязкамі перад замоўцам, Дзюрэр найболей поўна раскрыўся як мастак. Яго спелыя замалёўкі жывёл і батанічныя штудзіі адрозніваюцца прафесіяналізмам, дакладнасцю малюнка прыродных формаў, стараннай прапрацоўкай дэталяў з адначасовым захаваннем цэласнасці малюнка. Сапраўдным наватарам Дзюрэр стаў у вобласці акварэльнага пейзажу, стварыўшы творы, якія далёка апярэдзілі свой час. Раннія акварэлі, якія паказваюць наваколлі роднага горада мастака – Нюрнберга (1494), з’яўляюцца першымі ўзорамі новага для нямецкага выяўленчага мастацтва жанру – пейзажу. Пазнейшыя пейзажныя замалёўкі, выкананыя шырокімі вольнымі рухамі пэндзля, адрозніваюцца неверагоднай свежасцю і цэласцю.
У XVIII стагоддзі праца з акварэллю па тэхналогіі набліжаецца да сучаснай, мастакі пачынаюць выкарыстоўваць фарбы без прымешку бяліл.
Мастакі пакідаюць акварэлі для падрыхтоўчых заняткаў і асобных асабістых прац. Фламандскія мастакі па кветках і пейзажах (Хендрык Аверкамп, Альберт Кейп, Ян ван Гойен, Адрыян ван Остадэ) часам перадаюць акварэллю свае назіранні за прыродай. Рубенс і Якаб Ёрданс часам акцэнтуюць свае малюнкі акварэльнымі рыскамі. Жан Анарэ Фрагонар, Юбер Робер ці Луі Дзюрамо выкарыстоўваюць акварэль для вучобы, асабліва пры паездках у Італію. Габрыэль-Жак дэ Сэнт-Обен і Жан-Батыст Лальман выкарыстоўваюць іх у сваіх жанравых сцэнах. Луі-Габрыэль Мора выкарыстоўвае яе ў сваіх пейзажах на свежым паветры, выдзяляючы іх пяром. У Англіі, Антоніс ван Дэйк закладае пачатак акварэльнаму пленэру. “Бацькам ангельскай акварэлі” завуць мастака Пола Сэндбі.
У наш час вырабляюцца наступныя віды акварэльных фарбаў:
цвёрдыя ў выглядзе плітак рознай формы;
мяккія, змешчаныя ў фаянсавыя кубачкі;
мядовыя, пафасаваныя ў цюбікі.
Злучным рэчывам розных відаў акварэльных фарбаў з’яўляецца раслінны клей: гуміарабік, дэкстрын; акрамя таго: мёд, гліцэрына, воск і некаторыя смолы. Прызначэнне апошніх складаецца ў тым, каб надаваць фарбам здольнасць не так лёгка размывацца пасля высыхання. У танныя гатункі акварэльных фарбаў у якасці злучнага рэчыва ўваходзяць звычайны сталярны ці рыбны клей, бульбяная патака.
Асаблівасць і прыгажосць акварэлі складаецца ў яе празрыстасці. Для набыцця гэтай якасці неабходны адмысловы маляўнічы матэрыял, які пасля адпаведнай апрацоўкі адпавядаў бы гэтаму патрабаванню. Дасягаецца гэта шляхам драбнення маляўнічых пігментаў (25 мікронаў і менш), што завецца, у парашок. Гэта дазваляе атрымаць нават у непразрыстых пігментаў вядомую ступень празрыстасці, таму адной з найважнейшўых умоў пры вытворчасці акварэлі з’яўляецца асабліва дробны памол пігментаў.
У школе, як і ў выпадку з алоўкамі, знаёмства з акварэльнымі фарбамі пачынаецца з набораў у шэсць колераў. Сёння найбольш вядомыя два варыянты камплектавання шасціколерных набораў.

Гэта: карычневая, жоўтая, чырвоная, зялёная, сіняя і чорная.

Або: чорная, белая, зялёная, сіняя, чырвоная і жоўтая.
Наступнымі ідуць наборы ў 12 фарбаў.

Тут мы знайходзім колеры: чорны, фіялетавы, светла-зялёны, белы, цёмна-карычневы, светла-карычневы, блакітны, ружовы, сіні, зялёны, жоўты, чырвоны. Безумоўна, ёсць варыянты камплектавання.

Да названых 12 фарбаў дадаюць яшчэ чатыры найбольш хадавыя, і атрымоўваецца набор у 16 фарбаў.

Гэтыя наборы можна назваць аматарскімі. Пра-фесійныя наборы пачынаюцца з 24 колераў, і там прымяняюцца ўжо прафесійныя назвы фарбаў. Такім чынам, стандартны набор піцерскіх фарбаў, які складаецца з 24 колераў утрымоўвае:
- Кадмій лімонны (цытрынавы)
- Кадмій жоўты сярэдні
- Охра жоўтая
- Сіена натуральная
- Залацістая
- Кадмій аранжавы (памяранцавы)
- Охра чырвоная
- Сіена паленая
- Жалезавокісная светла-чырвоная
- Пунсовая
- Краплак чырвоны светлы
- Кармінавая
- Фіялетавая ці фіялетава-ружовая
- Ультрамарын
- Кобальт сіні
- Блакітная
- Жоўта-зялёная
- Смарагдава-зялёная
- Зялёная
- Умбра
- Марс карычневы
- Умбра паленая
- Сэпія
- Нейтральна-чорная

Набор з 57 колераў утрымоўвае наступныя фарбы:
- Бялілы цынкавыя
- Ганза жоўтая
- Лімонная (цытрынавая) кетоп
- Кадмій лімонны (цытрынавы)
- Кадмій жоўты
- Охра жоўтая
- Неапалітанская жоўтая
- Залацістая
- Кадмій аранжавы (памяранцавы)
- Цыцыянавая
- Охра чырвоная
- Цынобра (кінавар) імітацыя
- Пунсовая
- Лалавая (рубінавая)
- Залацістая цёмная
- Лак аранжавы (памяранцавы)
- Шахназарская чырвоная
- Кадмій чырвоны светлы
- Кармінавая
- Краплак чырвоны светлы
- Жалезнавокісная светлая чырвоная
- Бардо
- Бэзавы хінакрыдон
- Фіялетавая
- Ружовая
- Ружовы хінакрыдон
- Фіялетава-ружовая
- Блакітна-нябесная
- Ярка-блакітная
- Кобальт сіні
- Блакітная
- Лак сіні
- Ультрамарын
- Індантронавая сіняя
- Берлінскі блакіт
- Цэрулеўм Сегі
- Індыга
- Ізумрудна-зялёная
- Вокіс хрому
- Бірузовая
- Жоўта-зялёная
- Зялёная арыгінальная
- Зялёная светлая
- Зялёная
- Зямля зялёная
- Аліўкавая
- Сіена
- Умбра натуральная
- Умбра паленая
- Марс карычневы
- Сіена паленая
- Сэпія
- Варонежская чорная
- Шэрая пейна
- Сажа газавая
- Костка паленая імітацыя кату
- Нейтральна-чорная

Набор з 76 колераў утрымоўвае наступныя фарбы:
- Бялілы цынкавыя,
- Жоўтая (Ганза жоўтая),
- Лімонная (цытрынавая),
- Кадмій лімонны (цытрынавы),
- Аўрамін,
- Кадмій жоўты,
- Неапалітанская жоўтая,
- Індыйская жоўтая,
- Охра светлая,
- Охра жоўтая,
- Неапалітанская светла-жоўтая,
- Індыйская залацістая,
- Неапалітанская аранжавая (памяранцавая),
- Залацістая,
- Залацістая цёмная,
- Кадмій памяранцавы,
- Лак памяранцавы,
- Памяранцавая,
- Цыцыянавая,
- Охра чырвоная,
- Шахназарская чырвоная,
- Жалезнавокісная светла-чырвоная,
- Веніцыянская чырвоная,
- Кінавар (імітацыя),
- Кадмій чырвоны,
- Пеляргоніевая чырвоная,
- Светла-пунсовая (пунсовая),
- Лалавая (рубінавая),
- Кармінавая,
- Чырвоны хінакрыдон,
- Кранлак чырвоны светлы,
- Веніцыянская пурпурная,
- Бардо,
- Ружовая,
- Ружовы хінакрыдон,
- Фіялетава-ружовы хінакрыдон,
- Бэзавы хінакрыдон,
- Фіялетава-ружовая,
- Фіялетавы хінакрыдон,
- Ультрамарын фіялетавы,
- Фіялетавая,
- Перламутр,
- Блакітна-нябесная,
- Кобальт блакітна-нябесны,
- Ярка-блакітная,
- Блакітная,
- Кобальт сіні,
- Берлінскі блакіт,
- Сіняя,
- Ультрамарын,
- Лак сіні,
- Індыантрэнавы сіні,
- Індыга,
- Кобальт бірузовы,
- Бірузовая,
- Смарагдава-зялёная,
- Зялёная светлая,
- Зялёная арыгінальная,
- Травеньская зялёная,
- Жоўта-зялёная,
- Травяная зялёная,
- Аліўкавая,
- Вокіс хрому,
- Зялёная,
- Зямля зялёная,
- Сіена натуральная,
- Сіена паленая,
- Умбра,
- Умбра паленая,
- Марс карычневы,
- Сепін,
- Варонежская чорная,
- Шэрая Пейна,
- Нейтральная чорная,
- Костка паленая (імітацыя),
- Сажа газавая.

Асновай для акварэлі з’яўляецца, як правіла, папера. Галоўнымі для акварэльнага жывапісу з’яўляюцца тры якасці паперы: беласць, трываласць і структура паверхні.
Папера, прызначаная для акварэлі, павінна быць злёгку шурпатай (крупчастай). Колькасць зерня і яго шчыльнасць, а таксама памер, вызначаецца вытворцам паперы, для розных тэхнік маюць перавагу розныя віды зярністасці, а пры працы з вельмі маленькімі дэталямі (як напрыклад архітэктурны ці батанічны жывапіс), зярністасць не падходзіць, і часцей выкарыстоўваюць паперу з буйнымі валокнамі ці ватман. Пры змочванні паперы вада павінна раўнамерна і не занадта хутка ўбірацца па ўсёй паверхні. Большай папулярнасцю карыстаецца гатунак, званы ватманам. Папера для акварэлі бывае з розных матэрыялаў: баваўняная, цэлюлозная, змяшаная (складаецца з розных матэрыялаў) і гэтак далей. Кожная з папер нясе ў сабе адпаведныя ўласцівасці, неабходныя для ства-рэння патрэбнага эфекту (па-рознаму трымае і ўбірае ваду, розная ступень размывання, магчымасць рабіць адмыванні і далей).
Звычайна паперу папярэдне змочваюць вадой для дасягнення адмысловай размытай формы мазка. Для гэтага могуць служыць адмысловыя рамкі – стыратары – на якія нацягваецца ліст. Такім чынам, ліст паперы можна змочваць знізу, ці паперу кладуць на мокрую фланэль. Магчымы і прасцейшы спосаб: папярэдне ўвільготнены ліст акварэльнай паперы, якая досыць добра ўбірае вільгаць, кладуць на шкло, пры гэтым, у залежнасці ад таго, як доўга адпрацоўваецца пэўны ўчастак малюнка, выбіраюць кут нахілу шкла, але часцей за ўсё шкло ляжыць гарызантальна. Згодна з уласнымі манернымі магчымасцямі, можна дапускаць, каб вада на лісце паперы выступала ў выглядзе лужыны ці глыбока ўбіралася і стварала толькі асобны вільготны ўчастак. Фарба ў такіх выпадках іграе па-рознаму, чым стварае жаданы эфект. Акрамя таго, у акварэлі могуць выкарыстоўвацца праца заліваннямі і кропкава-штрыхавая тэхніка. Менавіта для такіх прыёмаў выкарыстоўваецца нацягванне ліста паперы на планшэт, а таксама так званыя акварэльныя блокі. Гэтак жа акварэллю часта малююць “па сухім” для стварэння больш выразных і акуратных ліній, вельмі часта падобны прыём выкарыстоўваюць у графіцы. Гэтак жа, калі мазок пэндзля наносіцца акварэллю на падкладку (у выглядзе фону ці штрыхоўкі), пігменты спачатку выяўля-юцца ў выглядзе суспензіі ў водным асяроддзі. Затым яны паступова адкладаюцца ў шурпатых няроўнасцяў паперы як адклады, што пераносяцца вадой падчас пера-цякання. Пакуль папера застаецца вільготнай, пігменты ўсё яшчэ плаваюць у вадкасці. Заўсёды можна ўмяшацца, калі пласт ужо нанесеных пігментаў не парушаны, гэта дазваляе кропкава выправіць ужо нанесены пласт. Максімальная інтэнсіўнасць святла з’яўляецца белым ад паперы. Самыя ўмелыя адмыслоўцы ведаюць, як зэканоміць на сваім малюнку гэтыя натуральныя светлавыя выбліскі (блікі і адлюстраванні) у самых прыдатных месцах. Таксама захоўваюць ніжнюю частку падкладкі: парафін (ад свечкі), які прадухіляе сталае змочванне паперы каляровай вадой, ці маскаваная вадкасць (рысавальная камедзь), якая часова абараняе яе і здымаецца плёнкай, пры дасягненні патрэбнага выніку ці ў канцы працы. Ужываецца для абыходу патрэбных дробных ці нязручных участкаў, якія павінны захаваць белы колер паперы.
Злучным рэчывам для акварэльных фарбаў служаць лёгка растваральныя вадой празрыстыя раслінныя клеі – гуміарабік і дэкстрын. У якасці пластыфікатару ў іх уводзяць гліцэрыну і інвертаваны цукар, якія ўтрымлі-ваюць вільгаць. Без гэтага фарбы лёгка перасыхалі б і станавіліся далікатнымі. Іншы дадатак да акварэльных фарбаў, якая служыць павярхоўна-актыўным рэчывам – бычыная жоўць. Яна перашкаджае скочванню фарбаў у кроплі, палягчаючы маляванне. Для абароны ад цвілі ўводзіцца антысептык – фенол.
Па меркаванні адмыслоўцаў XIX стагоддзя, “для акварэльнага жывапісу ўжываецца ці брыстальскі кардон, ватманская папера, ці таршон, пэндзлі вавёрчыны, куніцыны, барсука ці хтхаровыя. Аднатонныя малюнкі робяцца ці па спосабе Губерта, ужываючы сэпію, ці нейтральтынтам. Для каляровых акварэляў найболей ужытныя фарбы наступныя: гумігут, індыйская жоўтая, жоўтая охра, тэр дэ Сіена натуральная, такая ж паленая, цынобра, кармін гаранс, лак-гаранс, кармін палены, охра чырвоная, венецыянская чырвоная, індыйская чырвоная, кобальт, ультрамарын, берлінскі блакіт, індыга, нейтральтынт і сэпія” (Энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона).
Праца акварэльнымі фарбамі на прыродзе, з натуры (пленэр), патрабуе шпаркасці і адпрацаванай тэхнікі. Разам з тым, пад рукой павінна быць пасудзіна з чыстай вадой і губка, якая, як правіла, удзельнічае падчас нароўні з пэндзлямі.
Апроч асноўных пэндзляў, неабходны мастакам і іншыя прылады, такія, як вёдры для вады і анучы для чысткі пэндзляў і шчотак, а таксама паддоны-вёдры для пад-рыхтоўкі сумесяў, губкі, ватовыя шарыкі, зубная шчотка для пырскаў колеру, лязо ці пяро для чысткі і гумка для выдалення лішняга.
Сучасныя мастакі досыць паспяхова выкарыстоўваюць акварэльныя алоўкі, якія параўнальна нядаўна з’явіліся ў продажы , а таксама іншыя матэрыялы, што дазваляюць “дапрацоўваць” акварэль, да прыкладу: пастэль, васковыя крэйды, гелевае чарніла і гэтак далей.
Апроч звычайнай акварэлі, у цяперашні час з’явілася гранулюючая акварэль, якая выкарыстоўваецца нароўні са звычайнай і прызначана для адмысловых эфектаў у жывапісе: для паглыблення ценяў, тэкстуры, прыгожых пераходаў і пераліваў. Гэтак жа нельга не заўважыць імкліва набіраючыя папулярнасць акварэльныя чарнілы, якія валодаюць некаторымі ўласцівасцямі звычайнай акварэлі (празрыстасць, лёгкасць і далей), але ў адрозненне ад яе маюць чысцейшы, часта аднаскладны пігмент, таму лягчэй змешваюцца і даюць чысцейшы вынік.
Акварэльная фарба вельмі пераборлівая ў захоўванні з-за сваёй далікатнасці. Пігмент, нанесены на паперу ці палатно, пад падкладкай кантактуе з паветрам, дробны памол і памер часціц пагаршае святлаўстойлівасць пігменту. Растваральнае злучнае рэчыва ў акварэлі робіць ачыстку немагчымай, з часам папера жоўкне і падвяргаецца нападам казурак і грыбкоў. Акварэль можа быць выстаўлена на агляд толькі ў спрыяльных умовах, пры слабым асвятленні і абароне ад прамога сонечнага святла.
Туш
Слова “туш” у беларускай мове мае тры значэнні:
– Туш (ж. р.) для веек – дэкаратыўная касметыка, прызначаная для падкрэслення, выдзялення і змены натуральнага колеру веек.
– Туш (ж. р.) – фарба для каліграфіі і малявання. Асобна выдзяляецца кітайская туш, якая мае мноства адрозненняў ад тушы, што вырабляецца на Захадзе.
– Туш (м. р.) – кароткі бравурны інструментальны твор, які выконваецца часцей за ўсё духавым аркестрам у якасці прывітання ці ўступу на ўрачыстых цырымоніях.
Туш (ням. Tusche) – фарба, розных колераў, раней брусковая чорная фарба (туш чорная), розных адценняў, прыгатаваная з сажы.

Туш кітайская (ням. Chinesische Tusche, фр. Encre de Chine, ангел. Chinese or Indian ink) – чорная акварэльная фарба, якая ўжываецца для каліграфіі, малявання і чарчэння, а ў Кітаі, Японіі і Карэі таксама для пісьма. Туш бывае вадкая, канцэнтра-ваная і сухая (у выглядзе палачак ці плітак). Чорная туш высокай якасці мае густы чорны колер, лёгка сыходзіць з пяра ці з чарцёжнага пяра – рэйсфедара. Існуе таксама так званая каляровая туш (адмысловая разнавіднасць вадкіх фарбаў), якая ўжываецца вельмі рэдка. У гатовым да ўжывання выглядзе з’яўляецца суспензіяй дробнадзісперсных часціц сажы ў вадзе. Для прадухілення расслаення суспензіі і замацавання выніку ўжываюцца злучныя рэчывы, звычайна шэлак ці, радзей, жалацін.


У дадзены момант туш найболей шырока ўжываецца для малявання, асабліва пры стварэнні коміксаў і карыкатур.
Туш звычайна не выкарыстоўваецца для наліўных чарнільных ручак, акрамя рапідографаў, паколькі з-за ўтрымання ў ёй натуральнай смалы шэлаку яна хутка засыхае і засмечвае пяро ручкі. Адзіным вытворцам на-ліўных ручак для тушы з’яўляецца кампанія Pelikan Fount India, якой таксама распрацаваны адмысловы склад тушы, якая не ўтрымоўвае шэлаку.
Малюнкі, выкананыя любой разнавіднасцю тушы, адрозніваюцца святлаўстойлівасцю, бо асноўны яе кампанент – сажа – хімічна інэртная. Туш – матэрыял для малявання пэндзлем ці пяром, выкарыстоўваецца ў графічнай тэхніцы “сухі пэндзаль”. Асаблівасцю малюнкаў, зробленых тушшу, з’яўляецца штрыхавая манера выканання. Цяжкасць працы заключаецца ў адмысловай адчувальнасці пяра, якое лёгка змяняе характар лініі.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя шырока распаўсюджанымі былі гусіныя пёры, а потым у мастацкую прак-тыку трывала ўваходзіць металічнае пяро, якое дае больш тонкую і роўную лінію. На Усходзе шырока выкарыстоўваецца трысняговае пяро, яго тэхніка адрозніваецца больш энергічнай рыскай. Пры маляванні тушшу, апроч пяра, выкарыстоўваюцца і пэндзлі з розных матэрыялаў і розных формаў, тампоны. Кожнаму мастаку ўласцівыя свае прыёмы працы з тушшу. Рэмбрандт, напрыклад, прапрацоўваў малюнак не толькі пяром, але і пэндзлем, трэсачкамі, палачкай і нават уласнымі пальцамі, вы-пацканымі фарбай.
Сучасныя мастакі часам працуюць завостранай пад “лапатачку” запалкай, для зручнасці ўстаўленай у цангавы аловак. Такі прыём дае вельмі жывую, аксаміцістую рыску. У залежнасці ад таго, пад якім кутом прахо-дзіць лінія, яе выразнасць змяняецца ад цяжкавагавай, тоўстай да скальпельна-тонкай, дэталёвай.
Тэхніка выканання тушшу даволі актыўная па выяўленчай мове: старанная і дакладная прапрацоўка пяром, заліванне з дапамогай пэндзля тонкімі танальнымі градацыямі, іх кантраст з белай (ці злёгку таніраванай) паперай – усё гэта дае мастаку вялікія творчыя магчы-масці.
Каляровая туш мае не так шмат колераў, як аква-рэльныя фарбы, але ўсё такі колькасць іх дасягае 24, а магчыма, і больш.


Колеры кітайскай тушы маюць своеасаблівыя назвы: 1. Белы; 2. Гамбодж; 3. Чжубяа; 4. Цынабар (кінавар); 5. Санл.v; 6. Сандзінг; 7. Фталацыянін; 8. Кветкавы сіні, 9. Азёрны сіні; 10. Пунсовы; 11. Аранжавы; 12. Эрдзінг; 13. Кармін; 14. Эазін; 15. Охра; 16. Чорны; 17. Смарагд; 18. Светла-жоўты; 19. Шэра-карычневы; 20. Фіялетавы; 21. Эрдзінг; 22. Тулінг; 23. Ультрамарын; 24. Півонева-чырвоны. Не ўсё зразумела, але з кітайскай праз англійскую, як выйшла.
Туш для веек, як правіла, паўсюдна ўжываецца чорнага колеру.
(Працяг у наступным нумары.)

