Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З новым годам!

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:05 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 1582
З новым годам!

Так павялося між людзей —
Год пачынаецца з надзей…
Што новы — ён не будзе горшы,
Што на патрэбы будуць грошы,
Што нас здароўе не пакіне
І ўсё ліхое недзе згіне,
Што запануе згода ў свеце
І на пацеху будуць дзеці…
Калі змяніць яго не ў стане,
Душу начальства не дастане
Ды і другія лайдакі…
Што не разлюбяць сваякі.
Што будзе хлеб!
І ранкам — кава,
Што будзе час да нас ласкавым:
Не ляжа глыбаю на плечы.
І будзе што зварыць у печы.
І будзе гурт, каб тое з’есці.
І будзе кут усім пасесці.
І будзе келіх і віно…
Каб прагучала тут наноў:
Хай новы год не будзе горшы,
Хай на патрэбы будуць грошы…
З мальбой —
Да Бога — ад людзей:
Год пачынаецца з надзей…
З Новым годам!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5442
Арнольду Макміліну - 85 гадоў
У свеце

Арнольду Макміліну - 85 гадоў

17 ліпеня 2026, 07:1237
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:3435
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Гісторыя і краязнаўства

Вячаславу Шведу - 70 гадоў

30 кастрычніка 2026, 08:3835
Далучайцеся да нас