Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ІМПРЭЗА “СЯБРОЎКА-ВОСЕНЬ”

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ІМПРЭЗА “СЯБРОЎКА-ВОСЕНЬ”

24 кастрычніка 2025, 22:22 літаратура 40
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ІМПРЭЗА “СЯБРОЎКА-ВОСЕНЬ”

Прывітаць спадарыню Восень сабраліся чальцы Пісьменніцкага клуба “Літаратурны экватар” 15 кастрычніка 2025 года ў Менскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога. Вядоўцай імпрэзы стала шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”, пісьменніца і журналістка Інга Вінарская. І – нядзіўна, чаму. Сама ж восеньская – нарадзілася ў кастрычніку.

Пачала Інга з разбору значэння самога слова “восень”. Яно роднаснае старажытна-прускаму assanis, што ў перакладзе значыць “восень”, у готскай мове asans – “жніво”, этымалагічна – гэта “час жніва”. Згодна з тлумачэннем слоўніка Даля, восень – ад “асяняць” (“зацяняць”), гэта значыць наступленне змроку. Адна з чатырох пораў года, паміж летам і зімой, перахадны сезон, калі заўважна памяншаецца светлавы дзень, і памяркоўна зніжаецца тэмпература навакольнага асяроддзя.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

У восені ёсць свае падсезоны. Часцей за ўсё іх вылучаюць пяць. Ранняя – з пачатку верасня да дня восеньскага раўнадзенства 22 верасня. Залатая – з 22 верасня да сярэдзіны кастрычніка: гэты перыяд характаразуецца рознакаляровымі маляўнічымі пейзажамі. Глыбокая – з другой паловы кастрычніка да пачатку лістапада: на-двор’е робіцца больш сырым і прахалодным. Перадзім’е – з пачатку лістапада да яго сярэдзіны: гэта перыяд перад наступленнем зімы, калі могуць ужо з’яўляцца першыя замаразкі. Первазім’е – другая палова лістапада: сярэдняя тэмпература пачынае пера-ходзіць ніжэй за нулявую адзнаку, і часцяком пачынаюцца першыя завеі.

Далей спадарыня вядоўца зазначыла, што восень – гэта час суму і прыгажосці, а для паэтаў і пісьменнікаў – час натхнення. Нездарма многія прадстаўнікі пісьменніцкага цэху свае лепшыя творы стварылі менавіта ў гэтую пару. Інга сказала, што асвятляючы тэму ўплыву восені на жыцці паэтаў і пісьменнікаў, немагчыма не ўзгадаць вернага сябра “Літаратурнага экватара”, паэта, празаіка, барда Валерыя Скакуна, які вельмі любіў залатую пару лістападаў, прысвяціў ёй шмат вершаў і песень, і менавіта восеньскі пейзаж упрыгожыў вокладку яго пасмяротнага зборніка вершаў “І вабіць дарога наперад…” Тут Інга Вінарская запрапанавала прысутным паслухаць некалькі песень Валерыя Скакуна. Прагучалі наступныя творы: “Дождж, навальніца”, “Па дарозе праз гады”, “Я пакіну свой дом”.

Што тычыцца сваёй уласнай творчасці, то спада-рыня Інга прачытала некалькі вершаў у тэму вечарыны са сваёй кнігі “Гучы маё сэрца, гучы…”: “Пра надвор’е”, “Гэты шоргат, шэпт лістоты…”, “Залатое вар’яцтва таполяў імкнецца вышэй…”, “Страшэнна вые вецер за акном…”, а таксама “Да восені прыбіўся лёс…”:

Да восені прыбіўся лёс,

І з ёю зноў з’яднацца мкнешся.

Світанак жніўня, файны плёс

Ты любіш болей… Так, канешне…

 

Цямнее, сохне ўсё, бы рок,

І ветрык гэткі ўжо не летні.

Святло ў акенцах робіць крок

Цяпер раней – пяе штыкетнік.

 

Дажджы скубуць нам сэрцы зноў,

І холад так турбуе ноччу,  

Ды для грыбоў, – для іх, хлапцоў, –

Спрыяльна вельмі ўсё, не змрочна.

 

Чаруюць золатам лясы

На фоне тых зялёных елак.

Глядзі: бы цуды-паясы,

Яны глядзяць наўкол так смела.

 

Не рэдкі сонца госць пакуль.

Барвовы, рыжы, жоўты колер –   

Вітаюць клёны праз раку,

Дрыжаць пры гэтым трохі болей.

 

Звыкацца з восенню наш час,

Скарыцца ёй, жыць неяк далей,

Не клясці ўсё з рання – на раз,

У такт жыцця трапляць з рэалій.

 

Потым слова перайшло да кіраўніка “Літэкватара”, пісьменніка і журналіста Вячаслава Корбута, які ў далейшым стаў сувядоўцам Інгі Вінарскай. Ён таксама з цеплынёй сказаў слова пра Валерыя Скакуна, з якім сябраваў на працягу дваццаці пяці год. У памяць сябра Вячаслаў узгадаў адзін з ягоных вершаў на тэму восеньскага кахання, які і пачулі сабраўшыяся:

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

Лістапад хаваўся пад дажджовай хмарай,

І было таемна, цьмяна на душы,

Быць ці нам з табою закаханай парай?

Зведаць асалоду смагі ў шалашы?

 

Слёзных развітанняў дождж шукае дробны,

Сэрца халаднела прадказаннем сноў,

Самы дзень звычайны нечым быў падобны

На неўтаймаванасць, невыразнасць слоў.

 

Ды аднекуль вецер наляцеў раптоўна,

Пераблытаў словы лісцем у віры,

І было самотна, што ўсё так умоўна,

Што не дачакацца нам сваёй пары.

 

Сам Вячаслаў крэатыўна паставіўся да выканання сваіх твораў: большасць з іх чытаў не ён, а навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы – хлопцы ды дзяўчаты. Падлеткі выканалі наступныя вершы Вячаслава Корбута: “Беларускі лес”, “Сталіца”, “Верасень”, “Холад восені”, “Чырвоны яблык”. Далей два хлопцы сыгралі спецыяльна напісаную для імпрэзы восеньскую сцэнку спа-дара Корбута “Бурак і Гарбуз”.

Што тычыцца ўласнага выканання, то Вячаслаў пазнаёміў прысутных са сваім вершам “Лістапад” з кнігі “Чаму ўсміхаецца сонца?”:

Ты падкрадзешся да акна,

Дзя я сп’янеў ад лістападу,

Тваёй усмешцы крэўнай рады

І на душы ізноў вясна.

Няхай я сёння лістапад,

Пяшчотны, залаты і мірны,

Цягучы, сумны, дужа лірны –

Так, сумны… Ліст увесь апаў

На твой вялікі дом мінорны

І разляцеўся, паляцеў

У край чужы, у край той зорны,

Каб я ад болю ацалеў…

Багіня-восень, я знікаю,

Ты застанешся ля акна…

Бывай! З дажджамі адлятаю

У край, дзе сэрцу цеплыня,

У край, дзе больш ужо не будзе

Пакутаў для маёй душы.

А сэрца? Сэрца рвецца з грудзяў,

Каб побач з любаю ажыць!

 

Паэтка, пісьменніца, журналістка Вольга Любашына апошнім часам крэатыўна ставіцца да папулярызацыі сваіх паэтычных твораў. На яе вершы пачаў ствараць песні … штучны інтылект! Некалькі такіх песень пачулі ўдзельнікі імпрэзы 15 кастрычніка: “Золото осени”, “На свиданье к милому иду”. Таксама спадарыня Вольга прачытала вершы: “Осеннее утро”, “Рыжая красавица”.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

Вялікі прыхільнік жаночай прыгажосці Юрый Мельнікаў, які заўсёды гатовы, каб чары лепшай паловы чалавецтва на яго ўздзейнічалі, азнаёміў прысутных з некалькімі акравершамі на жаночыя імёны: “Сара”, “Марга”, “Чара”. Таксама прагучаў ягоны верш “Развагі пра кавалачак шчасця”.

filter: 0; jpegRotation: 90; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

Нядаўні вераснёўскі юбіляр, пісьменнік, перакладчык, журналіст Глеб Ганчароў мае вельмі закавырысты, складаны характар. Выйшаўшы выступаць, ён заявіў, што не збіраецца адпавядаць тэме імпрэзы і чытаць будзе не восеньскія творы, а тое, што яму зараз хочацца. У выніку, прагучаў пераклад з Мікалая Гумілёва “Надрапанае на сцяне” і аўтарскія вершы спадара Глеба: “Архілоху”, “Страшны Суд давяраючы Богу…”, “Марыя Антуанета”, а таксама наступны твор:

Свет ужо не рыфмуецца. Бог

Не рыфмуецца з небам бяздонным.

Так, заблудны між хвалямі бот

Не рыфмуецца з портам і домам.

 

Над зямлёю раз’юшаны смерч

Не рыфмуецца з сонцам вясеннім,

Як сумёты – з адлігай; як смерць –

З уваскрэсеннем і з узнясеннем.

 

Не рыфмуюся я ўжо з табой,

Як пасцель і дзявочыя буклі.

Чуеш, выю фабрычнай трубой

Праз акно халасцяцкае кухні.

 

Толькі бездань струменіцца з дзір:

З падаконня, са столі, з падлогі.

Свет ужо не рыфмуецца. Мір –

Гэта рыфма бязмежнай трывогі.

 

Я закрыю сабою дзіру,

Прыліпаючы цалкам да крэсла.

I ніколі цяпер не памру.

I ніколі цяпер не ўваскрэсну.

 

Паэт-філосаф, кандыдат філасофскіх навук Ігар Шыршоў успрымае навакольны сусвет вельмі своеасаб-ліва. І гэтае ўспрыманне, канешне, робіць свой уплыў на ягоную паэтычную творчасць. Восень – гэта вельмі блізкая пара для Ігара Яўгенавіча, бо ён лічыць яе сугуч-най са сваім, шаноўным ужо, узростам. У яго нават ёсць тэорыя філасофіі восені жыцця. Прысутныя пачулі ў выкананні спадара Шыршова ягоныя вершы: “Космические сезоны”, “Итог”, “Инфернальный романс”, “Дачное благоденствие”, “Недостижимое”, “Угасание”, “Последняя встреча”.

Чароўная жанчына Тамара Залеская – таленавітая, вытанчаная паэтка. Слухаючы яе выступленні, атрымоўваеш сапраўднае эстэтычнае задавальненне. Так было і на кастрычніцкай імпрэзе “Літэкватара”. Спадарыня Тамара азнаёміла сабраўшыхся са сваімі творамі: “Хрупкий мир”, “Чтобы жить, сначала надо выжить…”, “Чайки. Туман, седое небо…”, “Тихая нежность. Не думать о грустном, унынья не знать…”, “Перелистаю листья листопада…”.

Для паэта Вячаслава Данілава клуб “Літаратурны экватар” – любімае месца сустрэч з сябрамі і калегамі. Нягледзячы на складасці са здароўем, Вячаслаў стараецца не прапускаць мерапры-емствы суполкі. На ім-прэзе паэт прачытаў шэраг сваіх вершаў, на-пісаных у 2025 годзе: “В холоде тьмы – плащ с чужого плеча…”, “Любовь – не пруд с водой стоячей…”, “Звёзды все на небе…”, “Мысли ни о чем…”, “От беды никто не застрахован…”, “Идешь. Баланс теряется в душе…”.

Закрывала кастрычніцкае мерапрыемства “Літ-экватара” паэтка, пісьменніца, спявачка Таццяна Пра-тасевіч. І жанчына прыгожая, і аўтарка таленавітая. Прывезла з сабой гітару і праспявала некалькі сваіх аўтарскіх песень: “Казка са сну” і “Дама з сабачкай”. Вершы тасама пачытала: “Шукаю такіх вершаванняў…”, “Я, як воўк адзінокі ў тым лесе глухім…”, “Думкі шукаюць носьбіты іншыя…”, “Рабінзаніяда па Беларусі”. А таксама выканала твор, прысвечаны гітары і той жанчыне, якая на ёй грае:

filter: 0; jpegRotation: 0; fileterIntensity: 0.000000; filterMask: 0;

Перакрыжуем сэнсы і паняцці

І скарыстаем сёння пафас лёсу:

Мы паспрабуем ролямі мяняцца –

Я – інструмент, ты – голас час ад часу.

Няхай не прафесійна, але шчыра.

Наш дыялог не скончыцца на гэтым.

Гітара! Так, маёй душы ты ліра.

Мы адгалоскі – два ў адным Сусветы.

 

Я надзялю сваім пачуццем струны,

Ты адгукнешся мне, падорыш гукі.

І сэнс жыцця для нас амаль агульны,

Бо ты ізноў патрапіла мне ў рукі.

 

Ты можаш і паплакаць, пасмяяцца –

Калі я побач, гэта ўсё магчыма.

Жартую я – агучыш роль паяца,

Заплачаш ты – я з мокрымі вачыма.

 

Эксперыменты з пераменай роляў…

Галоўнае – што ў гэтым наша воля!..

 

На імпрэзе “Сяброўка-восень” прысутнічалі пісьменнікі, журналісты, запрошаныя госці, бібліятэчныя работнікі, навучэнцы старэйшых класаў сталічных школ. Мяркуючы па рэакцыі залы, абыякавых у той кастрычніцкі вечар не засталося.

Інга Вінарская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3822
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Далучайцеся да нас