Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

12 верасня 2025, 15:00 Грамадства, Культура, літаратура 42
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

Па дадзеных міліцыі ў свяце прынялі ўдзел 44 000 чалавек, што для лідскіх прастораў не так шмат, а таму абстаноўка на свяце была вельмі камфортная: усюды можна было трапіць, да ўсяго можна было даступіцца, і да кніг, і да квасу, паглядзець выступленні артыстаў і паслухаць паэтаў.

У 9.15 у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі пачалася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя  “Лідскія чытанні – 2025” (пра гэта асобны рэпартаж).

Адной з першых і важных падзей свята стала адкрыццё на будынку Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы мурала ў гонар Дня беларускага пісьменства.

Мурал, выкананы ў сучаснай стылістыцы, гарманічна спалучае ў сабе класічны вобраз Купалы і сучасныя тэндэнцыі вулічнага мастацтва.

Цяпер погляд Янкі Купалы, нібы ахопліваючы ўсю Ліду, будзе нагадваць пра важнасць захавання роднай мовы і культуры, пра тыя карані, што сілкуюць нас і робяць беларусамі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас