Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусы ўпершыню заваявалі серабро чэмпіянату свету па пляжным футболе

Беларусы ўпершыню заваявалі серабро чэмпіянату свету па пляжным футболе

16 мая 2025, 07:44 Спорт 69
Беларусы ўпершыню заваявалі серабро чэмпіянату свету па пляжным футболе

Безумоўнымі фаварытамі сёлетняга фіналу лічыліся бразільцы, і ў самым пачатку сустрэчы Лукаш Лукаа вывеў іх наперад. Беларусы не збіраліся саступаць, і ў сярэдзіне першага перыяду Яўген Новікаў аднавіў парытэт. Адразу пасля перапынку Радрыга і Дыяга Катарына двойчы запар паразілі вароты Міхаіла Аўгустова. У апошняй трэці лепшы бамбардзір гэтага сусветнага першынства Ігар Брыштэль забіў два мячы — 3:3. І ўсё ж у канцы гульні бразільцы здолелі вырваць перамогу пасля ўдару Радрыга. Ігар Брыштэль другі раз запар стаў лепшым снайперам чэмпіянату свету, забіўшы 11 мячоў. Год таму ў Дубаі ён 12 разоў паразіў вароты супернікаў.

На шляху да фінальнага матча беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада сталі лепшымі ў папярэдняй групе А, калі выйгралі ў каманд Сейшэльскіх астравоў (6:3), Японіі (6:3) і Гва-тэмалы (12:3). У чвэрцьфінале былі абыграны іранцы (4:3), а ў паўфінале беларусы ўзялі верх над сенегальцамі — 5:2.

Зборная Беларусі чацвёрты раз гуляла ў фінальных стадыях сусветных чэмпіянатаў: у 2024 годзе беларусы занялі чацвёртае месца, у 2019-м і 2021-м не змаглі прабіцца ў плей-оф.

Чэмпіянаты свету па пляжным футболе пачалі праводзіцца з 1995 года, з 2005 года яны праходзяць пад эгідай ФІФА. Зборная Бразіліі 16 разоў выйгравала золата, па тры чэмпіёнскія тытулы ў каманд Партугаліі і Расіі, адзін раз першынствавалі французы. У фінальным матчы ЧС-2024 у Дубаі бразільцы перамаглі італьянцаў з лікам 6:4, а ў гульні за бронзу іранцы аказаліся мацнейшымі за беларусаў — 6:1.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4123
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4621
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0121
Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"
літаратура

Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"

29 студзеня 2026, 22:4419
Далучайцеся да нас