Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

8 лютага 2025, 11:45 Навука 137
Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

У Лідзе прайшоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі, на якім старшакласнікі змаглі даведацца пра магчымасці навучання ў адным з лепшых універсітэтаў краіны – ГрДУ імя Я. Купалы, а таксама пагутарыць з патэнцыйнымі працадаўцамі.

Адным з ключавых момантаў мерапрыемства стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Лідскім райвыканкамам. З боку ўніверсітэта дакумент падпісала рэктар Ірына Фёдараўна Кітурка. Дамова сімвалізуе агульную працу на карысць будучыні рэгіёна і яго моладзі.

На кірмашы мэтавай падрыхтоўкі, акрамя прадстаўнікоў факультэтаў, прысутнічалі студэнты ГрДУ імя Я. Купалы. Гэта асабліва важна, калі аб прафесіях распавядаюць не толькі педагогі, але і самі студэнты, якія ўжо праходзяць навучанне. Лідскія школьнікі – будучыя абітурыенты – змаглі даведацца з першых вуснаў, як праходзіць працэс навучання ў ВНУ, як жывецца студэнтам. Гэта з’яўляецца важкім аргументам на карысць правядзення падобных мерапрыемстваў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас