Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новае выданне. “Паланэз” слонімскіх літаратараў

Новае выданне. “Паланэз” слонімскіх літаратараў

29 снежня 2024, 04:54 Выданні 156
Новае выданне. “Паланэз” слонімскіх літаратараў

У лідскім выдавецтве “Пружмень” выйшаў з друку слонімскі літаратурны альманах “Паланэз”. Гэта ўжо другі выпуск, а першы з’явіўся ажно пяць гадоў таму.

Слонімшчына ва ўсе стагоддзі вызначалася самымі разнастайнымі гістарычнымі падзеямі. Нездарма яе любілі многія пісьменнікі Беларусі і наведвалі гэты цікавы куток.

    А яшчэ Слонімшчына была і застаецца багатай на літаратурныя таленты. Прыкладам можа служыць першы выпуск Слонімскага літаратурнага альманаха “Паланэз”, які выйшаў з друку ў 2019 годзе. У ім надрукаваны творы літаратараў Слонімшчыны, якія жылі ў мінулых стагоддзях і якія жывуць сёння ў розных кутках свету. Вядома ж, творы ўсіх адразу надрукаваць немагчыма, але сам альманах “Паланэз” дае ўяўленне пра літаратурныя таленты гэтага рэгіёна.

    Другі выпуск “Паланэза” сабраў, падрыхтаваў і напісаў прадмову Сяргей Чыгрын. Чытачоў парадуе новымі паэтычнымі радкамі Мікола Канановіч, Зьніч, Ірына Войтка, Таццяна Трафімчык, Святлана Адамовіч, Дар’я Бялькевіч, Алена Руж, Лідзія Шуляк. Чытачы з цікавасцю прачытаюць празаічныя творы Уладзіміра Ягоўдзіка, Міхаіла Шуляка, Сяргея Васільева і Уладзіміра Цвяткова. Прыгадаў у альманаху Сяргей Чыгрын пра таленавітых і вядомых людзей Слонімшчыны, якія жылі ў ХХ стагоддзі. Гісторык Сяргей Ёрш адшукаў і падзяліўся з чытачамі архіўнымі знаходкамі пра жыццё і творчасць Язэпа Вількоўшчыка і Сяргея Хмары. Настаўніца Святлана Брайчук цікава распавядае пра гісторыю капліцаў Орды на Слонімшчыне і згадвае пра ўладальнікаў маёнтка Жыровічы.

Са спадчыны слонімцаў альманах друкуе артыкул Аляксандра Місцюкевіча “Гісторыя забытых гасцінцаў” і лексіку вёскі Малая Кракотка Слонімскага раёна, якую пры жыцці сабраў Янка Саламевіч.

Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс напісаў:

Старонка родная мая,

Ты зноў вясною расцвітаеш.

І салаўіная ў гаях

Да сэрца песня далятае…

Няхай творы літаратараў са слонімскай зямлі далятаюць да сэрцаў тых людзей, якія цікавяцца мастацкім словам і гісторыяй роднага краю.

Алена КРАЎЦОВА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас