Кола часу. Каляды. Каляндар. Калі
Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы беларускіх ручнікоў, старажытная каляндарная графіка, паганскае капішча пад Менскам на пачатку XX стагоддзя. Разгляд жа ўсіх гэтых acпектаў светапогляду і быцця ў сукупнасці выводзіць на такія высновы, што цягнуць за сабой патрэбу перагляду шмат чаго ў нашай гісторыі.
Каляднае сонцастаянне навеяла колісь У. Карат-кевічу “Калядную рапсодыю”. Самы кароткі дзень 1994 года падштурхнуў мяне задумацца наконт нашага бела-рускага светапогляду нашай культурнай спадчыны. У прыватнасці наконт Каляд, з маленства ведаючы боль-шасць калядных абрадаў не з кніжак, а з жыцця, я усё не знаходзіў адказу, чаму ў нас “Коляды” ці “Каляды”, а не “Божае нараджэнне” ці “Раство Хрыстова”, як на захадзе ці ўсходзе, куды скіраваны дзве нашыя асноўныя хрыс-ціянскія канфесіі. Чаму, ведаючы хрысціянскую сутнасць гэтата свята, святкуючы нараджэнне сына Божага мы ўпарта называем гэтае свята “Калядамі”?
Вучоныя кніжнікі адсылаюць нас да рымскіх “календ”. Так называўся першы дзень кожнага месяца. У гэты дзень пазычнікі плацілі працэнты сваім крэдыторам і дзяржаве. Усе пазычкі запісваліся ў “календарыюм” – спецыяльную кніжачку. Слова “календы” магло быць ведома на Белврусі. Так, у “Ізборніку Святаслава” 1073 года напісана пра нараджэнне Хрыстова “Еже есть прежде календ иянуариев…”. Але малаверагодна, каб чужое кніжнае слова так запанавала па ўсёй краіне. У сваю чаргу знаўцы паганства сцвярджаюць, што ў сонме паганскіх багоў быў бог Каляда. Вось што піша Гогаль у заўвагах да “Ночи перед рождеством” пра калядкі, якія спявалі пад вокнамі на куццю хлопцы і дзяўчаты на Украіне: “Гавораць, што быў некалі балван Каляда, якога прымалі за бога, і што быццам бы ад таго і пайшлі калядкі… Аднак жа, калі сказаць праўду, то ў калядках і слова няма пра Каляду”.
Безумоўна, трэба мець на ўвазе і тое, і другое, але ні “календы”, ні Каляда самі па сабе не даюць адказу на пастаўленае пытанне. Бо нават калі і прызнаць першынство якога-небудзь варыянта, узнікае пытанне пра паходжанне гэтых слоў. Абасоблены разгляд гэтай праблемы не прыводзіць да станоўчага выніку. Паспрабуем знайсці адказ на пытанне, зыходзячы з таго, што беларуская культура – частка агульнай арыйска-сусветнай культуры індаеўрапейскай расы. Арыйская цывілізацыя мела незвычайна высокую культуру. Наяўнасць у “Ведах” – першай кнізе на Зямлі, напісанай каля 6-ці тысяч гадоў таму – апісання будовы Сусвету, якая знаходзіць пац-вярджэнне толькі зараз, васьмірычная машынная сістэма лічэння, валоданне недасяжнымі нават зараз тэхналогіямі – невялікія фрагменты гэтай культуры. I вось наступае фаза затухання арыйскай культуры. Што паслужыла прычынай гэтага, адказаць пакуль што немагчыма. Дакладна можна сцвярджаць, што тысячагоддзі ішло павольнае забыванне ўсіх вышэйшых ведаў да побытава-неабходнага ўзроўню, сімвалізацыя і міфізацыя ведаў абстрактных, прымітывізацыя ведаў канкрэтных. На гэтай фазе куль-турнай эвалюцыі знайходзіліся індаерапейскія плямёны подчас выхаду з Краіны Арыяў. У розных індаеўрапейскіх плямёнаў гэтая фаза мелa розную працягласць, была значна ссунута па часе. Грэкі-іанійцы, грэкі-дарыйцы, італікі, кельты, балты, германцы, славяне ў розны час даходзілі да ніжэйшага пункту варварства і пачыналі новы пад’ём. Уся нашая гістарычная навука, дарэчы, топчацца на вывучэнні толькі фазы пад’ёму. На фазе затухання, як правіла, адбывалася галоўным чынам страта культурных каштоўнасцяў, а на фазе развіцця адбывалася наслаенне на старую арыйскую культуру новых лакальных пластоў, пад якімі старая арыйская аснова аказвалася пахаванай, прычым, так глыбока, што сёння амаль не праглядваецца.
Славяне складалі адну з апошніх стадый у гэтай плыні індаеўрапейцаў. Ніжэйшы пункт іх культуры па часе знаходзіцца ў акрэсе пачатку нашай эры. Адсюль пачы-наецца ўздым. Беларускія плямёны развіваліся тымi ж тэмпамі, што і iншыя, але гісторыя Бeлapyci мае тую асаблівасць, што на адпаведным этапе (канец X стагоддзя) пачалося раздваенне культур на архаічную вусна-народ-ную і хрысціянска-пісьмовую. Toe ж адбывалася i з культурамі іншых славянскіх народаў. Але, калі ў большасці славянскіх народаў значная сілавая перавага хрысціянска- пісьмовай культуры прывяла дя глабальнага ўціску культуры вусна-народнай, то ў беларусаў сітyацыя склалася так, што тут ішлі пастаяниыя перамены ў культуры кніжна-хрысціянскай, якія ў сваю чаргу былі вынікам безупыннай барацьбы каталіцызму і праваслаўя. Гэтая рэлігійна-культурная вайна прывяла да паслаблення кніжна-хрысціянскай культуры беларусаў. Затое найбольш поўна захаваўся вусна-народны пласт – як ні ў кога з іншых славянскіх народаў. Безумоўна, нельга было захаваць цнатлівую чысціню гэтага пласта. Хрысціянства накрыла яго даволі тоўстай коўдрай, aлe не такой, каб нельга было разгледзець, вывучыць і даследаваць першааснову. Фактычна атрымоўваецца так, што беларускі народ да нашага часу данёс частку старажытнай арыйскай інда-еўрапейскай культуры, зафіксаванай на ніжняй кропцы фазы затухання, г.зн. без позніх мясцовых наслаенняў. Менавіта ў гэтай арыйскай спадчыне мы знайходзім і Каляды, і Купалле, і Вялікдзень, і іншыя культурна- рэлігійныя ментальныя комплексы, прывязаныя да хрысціянства па форме і часткова па змесце
Як ужо адзначалася, культура арыяў была надзвычай высокаразвітай. Яны мелі дасканалае ўяўленне пра будову Сусвету, пра зямныя і сусветныя цыклы, яны валодалі выключнымі ведамі пра космас, мелі дасканалыя календары як месячны і сонечны, так і сусветна-касмічны. Яны ведалі і пра геліяцэнтрычны прынцып будовы нашай сістэмы, і пра існаванне амаль усіх планет Сонечнай сістэмы, у тым ліку і знікшых. Яны аб’ядноўвалі зоркі ў сузор’і і заснавалі астралогію, грунтуючыся на зусім пэўных фактах уплыву небесных целаў на зямное жыццё.
Навука арыяў грунтавалася на прынцыпе цыклічнасці быцця. Не на paцэ часу, у якую нельга ўвайсці двойчы, а на коле часу – “каля-чакра” (санскр., дзе каля – час, а чакра – кола). Выдзяляліся месячныя і сонечныя кругі (перыяды), а таксама сусветна – касмічны круг (перыяд) – “кальпа” працягласцю ў 4320 гадоў. Кожны круг павінен быў мець, свой ўмоўны пачатак і канец. Пры гэтым яны звычайна супадаюць. За пачатак найбольш важнага гадавога “кола часу” мог быць узяты яго любы пункт, але наяўнасць чатырох характэрных пунктаў (два сонцастаянні і два раўнадзенствы) давалі ім значную перавагу. З гісторыі годазлічэнняў мы ведаем, што Новы год як пачатак чарговага цыклу ў розных народаў змяшчаўся раз-пораз то на сакавік (акрэс вясенняга paўнадзенства), то на верасень (акрэс асенняга раўнадзенста), aле арыі, відавочна, аддаючы перавагу руху ад меншага да большага замыкалі кола часу ў найменшы дзень – дзень зімовага сонцастаяння. З гэтага дня пачыналася новае “каля-чакра”. Гэты дзень, быў днём каляды, каляд, днём пачатку кола. Рымскія “календы” першы дзень кожнага месяца абазначалі не што іншае як пачатак месячнага кола (круга). Мне не хацелася б спалучаць у слове “календы” арыйскае “каля” і сучасна-нямецкае “энд” (канец), але разам з тым не будзем забываць, што і нямецкая мова бярэ пачатак з арыйскіх пракрытаў. Не лішнім будзе згадаць, што да гэтага часу ў індыйскай рэлігійнай сістэме і міфалогіі важнае месца займае багіня часу Kaлi, своеасаблівая багіня адраджэння, якая, апекуецца перасяленнем душ, адпраўляе іх на новы круг жыцця. Таму нічога дзіўнага няма і ў тым, што і пачатак новага кола чалавечай культуры – хрысціянства быў прывязаны да гэтата дня і паступова засланіў сабой першапачатковае значэнне гэтай даты ў большасці народаў, aле не ў беларусаў.
Па ходу аповеду мы згадалі пра багіню Калі. Згадалі, ну і згадалі. Ёсць яна ў індыйскай рэлігіі, і хай сабе будзе, а нам то што да гэтага? А нам да гэтага тое, што багіня часу Калі суправаджае беларускі этнас усе тысячагоддзі яго існавання, паспяхова прыйшла з намі ў ХХІ стагоддзе і не сходзіць з языка ў беларусаў. Мы яе згадваем кожны дзень многа разоў. Як? А вось так.
Калі беларус хоча задаць пытанне часу, ён гаворыць: “Калі?”. Не “когда”, не “кеды”, а “калі”. Прыслоўе “калІ” і імя багіні “КАлі” адрозніваюцца ў гучанні толькі націскамі. Але сувязь іх з часам яскрава гаворыць пра ўзаемную сувязь гэтых словаў. Слова “калІ” ўжываеца ў беларускай мове не толькі ў значэнні “когда”, а і ў значэнні “если”. Але і тут ёсць аддценне часу. Калі ў мяне атрымаецца тое, то я зраблю гэта. Тут у мінулым часе павінна нешта адбыцца, што дасць магчымасць нешта зрабіць у часе цяперашнім. Імя багіні Калі часткова ацалела і ў іншых мовах, хоць у прыхаваным выглядзе. Напрыклад, рускае “доколе”.
Такім чынам кола часу (каля чакра), імя багіні часу Калі – лінгвістычная аснова і для Каляд і для календара. Пры гэтым беларускае я-канне робіць добрую паслугу аўтэнтычнасці і захоўвае ў слове каляндар менавіта слова каля – час.