Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зямля – наш агульны дом

Зямля – наш агульны дом

12 снежня 2024, 21:30 Навука 101
Зямля – наш агульны дом

Новая сустрэча з вучнямі пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г.Ліды” адбылася 6 снежня. Супрацоўнік АБМ, СКД і МР Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы на экалагічнай гадзіне “Зямля – наш агульны дом” распавяла дзецям пра асноўныя прынцыпы захавання экалогіі Зямлі, галоўным акцэнтам стала знаёмства дзяцей з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, асцярожнае стаўленне да прыроды.

Дзеці адправіліся ў займальную вандроўку па старонках Чырвонай кнігі. Бібліятэкар распавяла пра тое, што такое Чырвоная кніга, чаму паўстала неабходнасць у яе стварэнні. Дзеці даведаліся, якія жывёлы, расліны, птушкі знаходзяцца на грані вымірання. Гэтае мерапрыемства спрыяе выхаванню экалагічнай пісьменнасці, асцярожнаму стаўленню да прыроды. Мерапрыемства было дапоўнена актыўнымі гульнямі на экалагічную тэму, праглядам мультфільма “Хлопчык і планета”, які падагульніў атрыманыя на мерапрыемстве веды.

ТК “Культура Лідчыны”

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас