Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісьменнік свайго пакалення

Пісьменнік свайго пакалення

12 снежня 2024, 21:38 літаратура 74
Пісьменнік свайго пакалення

5 снежня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Рыгора Няхая (1914-1991).

Нарадзіўся Рыгор Няхай у сялянскай сям’і. Скон-чыў Менскі педагагічны тэхнікум (1935), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Менскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Менскага настаўніцкага інстытута (1939).

У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, Першым Украінскім франтах. У 1942-1943 гадах выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле праціўніка (Кіеў – Чаркасы – Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Рыгора Збанацкага. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Закончыў вайну на Эльбе.

Пасля вайны, 30 студзеня 1946 года, у Менску ў акруговым Доме афіцэраў адбыўся першы пасляваенны пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі. У прэзідыуме сядзеў і ганаровы госць – адзін з кіраўнікоў Саюза савецкіх пісьменнікаў, а з верасня 1946 года – генеральны сакратар Саюза савецкіх пісьменнікаў Аляксандр Фадзееў. Аляксандр Аляксандравіч любіў беларусаў. Не ўсім вядома, што сапраўднае прозвішча Фадзеева – Булыга. Менавіта з Беларусі паходзілі бацькі пісь-менніка.

У той час прысут-нічала зусім нямнога беларускіх пісьменнікаў. Адны сталі ахвярай маса-вых палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў, а іншыя загінулі на франтах вайны. Але сустрэча была жаданай, прычым пераважная большасць – былыя франтавікі і партызаны. Можна сказаць, што сабраліся тыя, хто выжыў – старэйшыя і маладыя пісьменнікі.

На самым пачатку пленума Васль Вітка зачытваў спіс тых, хто не вярнуўся з франтавых дарог і загінуў у барацьбе з гітлераўцамі. Ён назваў імёны Алеся Жаўрука, Леаніда Гаўрылава. Аляксея Коршака і дайшоў да прозвішча Рыгора Няхая. І тут дзесьці з задняга раду ў прыціхлай зале хтосьці сіплым пракураным голасам азваўся:

– А я тут! Я – Рыгор Няхай. Я не забіты…

Аляксандр Фадзееў рэзка ўзняўся з прэзідыума і хуткім крокам накіраваўся ў залу. Ён горача абняў невысокага франтавіка ў паношаным шыняльку і скрозь слёзы прамовіў:

– Дзякуй табе, салдат!..

Гэты выпадак часта згадвалі ў прысутнасці Рыгора Няхая яго сябры. Былы франтавік і партызан звычайна слухаў, скупа ўсміхаўся, десьці нешта ўдакладняў. І па ўсім было відаць, што ўспамін гэты дужа прыемны Рыгору Восіпавічу. Такое цяжка прыдумаць. Па некаторых звестках, ён да апошніх гадоў захоўваў нумар “ЛІМа” са справаздачай таго пасляваеннага пленума.

Пасля вайны Рыгор Няхай працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”. У 1952-1954 гадах быў загадчы-кам аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, у 1956-1957 гадах – рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР.

Друкавацца Рыгор Няхай пачаў у 1935 годзе. Напісаў і выдаў зборнікі вершаў і апавяданняў “Па сонечных узгорках” (1939), “Маё пакаленне” (1950), “Вялікі мой і ціхі акіян” (1954), “Размова з восенню” (1961) і іншыя. У 1984 годзе выйшлі “Выбраныя творы” ў 2-х тамах.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід.  Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі
Гісторыя і краязнаўства

Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі

26 чэрвеня 2025, 19:1060
Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі
У свеце

Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі

29 жніўня 2025, 07:1858
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4153
Ліда рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства
Культура

Ліда рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства

29 жніўня 2025, 07:4352
Далучайцеся да нас