Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Руслан Чарнецкі прызначаны міністрам культуры Беларусі

Руслан Чарнецкі прызначаны міністрам культуры Беларусі

6 снежня 2024, 08:47 Культура 171
Руслан Чарнецкі прызначаны міністрам культуры Беларусі

2 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Руслана Чарнецкага міністрам культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Руслан Чарнецкі таксама з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы.

Новы міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі мае намер вельмі цесна і сур’ёзна заняцца пытаннямі развіцця айчыннага кінематографа. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля свайго прызначэння.

– Работа была праведзена вялікая, але тым не менш яе застаецца столькі ж, калі не больш. Вельмі шмат ёсць важных пытанняў. У першую чаргу – кіно. Над ім мы будзем працаваць у першую чаргу і вельмі цесна і сур’ёзна, таму што той узровень вытворчасці кіно, які ёсць цяпер, ён не задавальняе нікога. Пачынаючы ад саміх кіношнікаў і заканчваючы нашым гледачом, для якога, уласна кажучы, усё гэта і робіцца. Таму работа будзе вельмі сур’ёзная і вялікая праведзена. Скажам так, яна пачата ўжо, – заявіў кіраўнік ведамства.

Ён нагадаў, што раней Прэзідэнт Беларусі Аляк-сандр Лукашэнка гаварыў, што кіно – гэта таксама ў канчатковым выніку прадукт. Міністр падзяляе гэта сцвярджэнне. “Гэты прадукт павінен быць максімальна цікавы большасці людзей, інакш навошта тады яго здымаць. Гэта лагічна і справядліва”, – заўважыў Руслан Чарнецкі.

БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас