Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Піліпаўскі вечарок у Лідзе

Піліпаўскі вечарок у Лідзе

6 снежня 2024, 08:41 Культура 89
Піліпаўскі вечарок у Лідзе

30 лістапада Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрасіў на Піліпаўскі вечарок!

Піліпаўскія вячоркі – дзявочыя працоўныя вечары, што пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння.

На Гарадзеншчыне час вячорак адкрываўся з пачаткам Піліпаўскага паста, і адной з назваў такіх вечароў была “Кудзелькі”.  Назва звязана з родам заняткаў падчас гэтых збо-раў. Дзяўчаты, збіраючыся кожны раз на новым месцы, у новай хаце. Сяброўкі па чарзе запрашалі да сябе на вячоркі, на якіх шылі, вышывалі, ткалі, пралі, спявалі песні, частаваліся. Час для забавак, жартаў, гаданняў і весялосці для моладзі і не толькі…

“Калі на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры. Як у Піліпаўку навісь на дрэве, будзе ўраджай на хлеб”, – гаварыла некалі…

Як там на тое лета будзе – невядома, а ў гэты вечар зала не ўмяшчала ўсіх ахвочых правесці вольны час, паслухаць даўнейшыя песні, паваражыць, паглядзець дзівосы ценевага тэатра!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас