Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:49 Культура 198
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

Народнаму мастаку Беларусі Леаніду Шчамялёву (1923-2021) 5 лютага споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся мастак у Віцебску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1967 годзе – Менскае мастацкае вучылішча. У 1959-1967 гадах выкладаў у Менскім мастацкім вучылішчы, потым – у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1958 года і да самай смерці быў удзельнікам розных мастацкіх выставаў. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Значнае месца ў творчасці Леаніда Шчамялёва займала тэма гераізму народа ў гады Другой сусветнай вайны. Для твораў былі характэрны: свабодная манера выканання, выкарыстанне святлоценявых дына-мічных эфектаў, экспрэсіўнасць, псіхалагічная глыбіня, ёмістасць характарыстык. Сярод вядомых твораў мастака – карціны “Вяселле”, “Цяжкія гады” (1965), “Маё нараджэнне” (1967), “Генерал Даватар” (1975), “Першы дзень міру”, “Вяселле ў Новым Полі”, “Дыялог”, “Ліставей”, “Новы год”, “Бярэзіна. 1812 год”, “Развітанне з радзімай”, “Як быццам у сне”; серыя “Новае Поле” (1979-1982); партрэты В. Цвіркі, А. Кішчанкі, М. Чэпіка, Б. Крэпака, У. Тоўсціка, Г. Вашчанкі, А. Анікейчыка; пейзажы “Віцебск, якім яго памятаў”, “Зіма на Іслачы”, “Асенні кліч”, “Цяпло зямлі”, “Вясна на Дзвіне”; серыя “Міншчына”; цыклы нацюрмортаў і шмат-шмат іншых. За плённую дзейнасць у 1982 годзе Леаніду Шчамялёву было прысвоена званне “Народны мастак Беларусі”. Таксама ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I, II ступеняў, медалём Францыска Скарыны, “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і іншымі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982). Ганаровы грамадзянін г. Менска (2003). Творы Леаніда Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрстве культуры Расеі, Траццякоўскай галерэі і выставачным аб’яднанні “Цэнтральны Дом мастака” ў Маскве, мастацкім цэнтры “Жыльбел” у Менску, ва ўсіх абласных краязнаўчых музеях Беларусі.

Паводле СМІ.

Леанід Шчамялёў, 2003 год. Фота Кастуся Дробава

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас