Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
2 красавіка – Вербніца

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:32 Грамадства 116
2 красавіка – Вербніца

Звычай асвячэння пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Акрамя таго, з 1986 года ў Пальмовую нядзелю адзначаецца Сусветны дзень моладзі. З гэтай нагоды ў Рыме Папа Францішак сустракаецца з моладдзю і асвячае прынесеныя ёю галінкі вярбы. Пальмовая нядзеля вельмі ўрачыста адзначаецца ў Касцёле ў Беларусі. У Менску ўжо шмат гадоў ва ўрачыстасцях Пальмовай нядзелі ўдзельнічае вослік, на якім едзе мужчына, што прадстаўляе Езуса, і яго вітаюць удзельнікі Імшы ў архікатэдральнай парафіі.

У Гародні моладзь збіраецца з прынесенымі вялікімі пальмамі, вышыня якіх дасягае некалькіх метраў і кожная з якіх адметная і прыгожая. Гэтыя пальмы вырабляе сама моладзь, задоўга да Пальмовай нядзелі рыхтуючыся да яе. У катэдральных касцёлах у Пінску і Віцебску таксама цэлебруецца ўрачыстая святая Імша, найчасцей з удзелам біскупа.

Не варта чакаць раніцы нядзелі Уваскрасення Пана, бо святкаванні ўжо распачынаюцца зараз, з Пальмовай нядзелі мы ўваходзім у гэты святы час – час жаданы, час збаўлення! Будзем жа рыхтаваць да гэтага часу не толькі свае дамы і святочныя сталы, але перш за ўсё зробім парадак у сваім сэрцы! Адкрыемся на дзеянне Божай ласкі, дазволім, каб Хрыстус мог да нас дакрануцца. Адчуем на сабе дотык і позірк Езуса Хрыста, які ўрачыста ўязджае ў Ерусалім!

Кс. Юрый Марціновіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0715
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0815
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Вытокі” звярнуліся да гліны
Культура

“Вытокі” звярнуліся да гліны

9 кастрычніка 2024, 21:3613
Далучайцеся да нас