Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга Вінцэся Мудрова

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:20 Выданні 70
Кніга Вінцэся Мудрова

Набыў у сталічнай кнігарні апошні зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова “Помнік літары Ў”. Выдавец А.М. Янушкевіч. Наклад кнігі 300 асобнікаў. Дызайн вокладкі зрабіла Аўгіння Багдановіч. У Афармленні вокладкі выкарыстана карціна Юліі Хінтэман “Партрэт Вінцэся Мудрова” (2015). У новую кнігу сучаснага беларускага  празаіка ўвайшлі навэлы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў… Сярод іх выдзяляецца навэла “Албанскае танга”, якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін палову стагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі: непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Хаджой, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта…

Асабіста мне спадабаліся апавяданні: “Вецер вандраванняў”, “Шпег”, “У  святле бліскавіцы”, ” Сцяг над царквою”, і іншыя.

Я даўно цікаўлюся творчасцю славутага празаіка. З вялікім захапленнем прачытаў кнігі “Ператвораныя ў попел” (2005) і “Альбом сямейны” (2007). Нагадаю таксама, што спадар Вінцэсь Мудроў таксама аўтар кніг: “Жанчыны ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Багун” (2013), “Забойца анёла” (2017).

Літаратар з’яўляецца лаўрэатам прэміі Гедройца 2017 года! Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і таварыства вольных літаратараў. Трэба адзначыць, што кнігі спадара  Мудрова карыстаюцца попытам чытача і няблага  было б арганізаваць з ім творчую сустрэчу у сталіцы.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас