Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэт прыйшоў у школу

Паэт прыйшоў у школу

7 лістапада 2024, 09:57 літаратура 124
Паэт прыйшоў у школу

22 кастрычніка ў СШ №11 г. Ліды ў рамках Тыдня “Філалагічная восень” адбылася літаратурная гасцёўня “Вершы для дзяцей”.  У госці да навучэнцаў 5-ых класаў прыйшоў лідскі паэт Кастусь Якубчык, які з’яўляецца нашым земляком і працуе на жалезнай станцыі Ліда. Кастусь Іосіфавіч чытаў дзецям свае вершы,  распавёў пра тое, чаму ён піша менавіта на дзіцячую тэматыку, што яго натхняе. Паказаў друкаваныя выданні, на старонках якіх былі апублікаваны яго творы. Гэта і “Лідская газета”, і раённыя складанкі “Дарослыя – дзецям”, “Ад лідскіх муроў”, рэспубліканскае дзіцячае выданне “Вясёлка”.

Сустрэча прайшла на адным дыханні, дзеці атрымалі зарад дадатных эмоцый – бо ні кожны дзень можна пагутарыць з сапраўдным паэтам.

Дзякуй Кастусю за выдатную сустрэчу!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас