Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адышоў у вечнасць кс. Рышард Пэрчак

Адышоў у вечнасць кс. Рышард Пэрчак

1 кастрычніка 2024, 20:51 Грамадства 93
Адышоў у вечнасць кс. Рышард Пэрчак

Ва ўзросце 65 гадоў адыйшоў у вечнасць ксёндз Рышард Пэрчак.

 З 1997 года і да самой смерці быў нязменным пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе, Лідскага дэканата, Гарадзенскай дыяцэзіі.

Спачылы святар быў родам з вёскі Бужыскі, гміна Драгічын, Семятыцкага павета, Падляшскага ваяводства. Быў грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

З канца 1990-х ксёндз Рышард рэгулярна штолета служыў святую імшу на мемарыяле “Крыжы”, на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года паміж вёскамі Мохаваічы і Малое Ольжава, што на Лідчыне.

SAMSUNG DIGIMAX A403

У развітальнай імшы з кс. Рышардам Пэрчакам прынялі ўдзел больш за 100 святароў і іерархаў з усіх дыяцэзій Беларускага Каталіцкага Касцёла. Пахаваны на цвінтары ля касцёла ў Белагрудзе, якому аддаў 27 гадоў.

Ксёндз Рышард Пэрчак нарадзіўся 21 жніўня 1959 г. у Бужысках (Драгічынская дыяцэзія, Польшча) у сям’і Антонія і Зоф’і Пэрчакаў.

У 1986-1991 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ломжы (Польшча).

Дыяканскае пасвячэнне прыняў 24 ліпеня 1992 г. у касцёле Перамянення Пана ў Селіванаўцах (Сапоцкінскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біс-купам Гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам, прыняў 7 снежня 1996 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гародні.

Адразу пасля пасвячэння служыў вікарыем у парафіі Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы (Наваградскі дэканат).

24 лістапада 1997 г. быў прызначаны пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат), дзе служыў да смерці.

Калі ў 2007 г. была ўтворана парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве (Лідскі дэканат), стаў яе першым пробашчам. Пад яго кіраўніцтвам там была пабудавана святыня.

Пасля працяглай хваробы адышоў у вечнасць на досвітку 25 верасня, прыняўшы святыя сакрамэнты.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Паводле СМІ.

Фота з-пад Ольжава за ліпень 2012 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
Далучайцеся да нас