Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тысячы байкераў на вуліцах Ліды

Тысячы байкераў на вуліцах Ліды

27 верасня 2024, 20:17 Спорт 98
Тысячы байкераў на вуліцах Ліды

Шмат року, драйву і бура станоўчых эмоцый захліснула аздараўленчы лагер “Бярозка”, куды ў гэтыя выходныя з’ехаліся тысячы матацыклістаў. Тут, за 15 кіламетраў ад горада, па традыцыі праходзіў Лідскі байк-фэст.

Мерапрыемства ўжо даўно стала адным з брэндавых і самых маштабных у Прынёманскім краі. Геаграфія гасцей шырокая: Беларусь, Расія, Польшча, краіны Балтыі. Многія з байкераў скарысталіся правам бязвізавага ўезду, які да канца бягучага года дзейнічае для грамадзян 38 еўрапейскіх краін.

Арганізатарам фэсту, які прадаўжаўся тры дні, з’яўляецца мотаклуб “Devoid of Rights”.

Для ўдзельнікаў байк-злёту працавалі два намётавыя лагеры і вялікая колькасць фудкортаў, у продажы прадстаўлена сувенірная прадукцыя.

Праграма, як заўсёды, была насычанай. Для меламанаў былі прадугледжаны выступы такіх груп як “Грамадзянскі Шлюб”, “Lemmy”, “KaS”, “ShtoFF”, “Perfectlife”, “Absolut”, “Паралель” і “Аўдзееў Бэнд” і іншых. Незабыўнае ўражанне ў гледачоў пакінула экстрым-шоў Арцёма Кунцэвіча.

Таксама госці сталі ўдзельнікамі розных конкурсаў. Конкурсы тут абавязковыя. Іх назвы не маюць патрэбы ў каментарах (“Гучны рык”, “Павольная язда”, “Закопванне матацыкла”,  “Лепшая жаночая татуіроўка”, “Трапны  бот”).

…У суботу, 21 верасня, Ліда напоўнілася ровам матораў жалезных коней. Жыхароў і гасцей горада ўражвала незабыўнае шоў – мотопарад тэхнікі, якога ўсе з нецярпеннем чакалі. Калона матацыклістаў праехала па вуліцах горада. Лідзяне цёпла віталі ўдзельнікаў параду і давалі “пяць” байкерам, якія ехалі ўздоўж жывога калідора гледачоў. Праезд па райцэнтры калоны байкераў – традыцыя мотафестывалю. Маршрут накрэслены так, што ўбачыць іх можна не толькі на цэнтральных вуліцах горада, але і ў мікрараёнах.

Паглядзець было на што – захаплялі не толькі мата-цыклы, якія прадстаўлены мноствам мадэляў і ўражвалі ўяўленне сваім цюнінгам, але і іх “наезнікі”: байкерскія аксэсуары дапаўнялі яркія вобразы кіроўцаў і падкрэслівалі іх індывідуальнасць.

Начале калоны гараджане заўважылі старшыню Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка. Яго захапленне матацыкламі – даўно ні для кога не сакрэт.

Народны ан-самбль песні і танца “Лідчанка” Палаца культуры горада Ліды адкрыў другі канцэртны дзень XVI-га  міжнароднага мотафестывалю “Ліда-2024”.

“У Лідзе ўсё ў лепшым выглядзе”,- упэўнены салісты ансамбля. Мяркуючы па рэакцыі гледачоў на выступ калектыва, наведвальнікі мотападзеі цалкам з гэтым згодныя!

У чарговы раз мотопарад у Лідзе падарыў яго гледачам добры настрой, велізарны зарад энергіі, драйву і пазітыву.

Тэкст: Анжаліка Забродская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - найбольшы скарб для кожнага народа
Мова

Мова - найбольшы скарб для кожнага народа

2 сакавіка 2021, 21:4123
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0121
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4621
Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"
літаратура

Адзін з заснавальнікаў "Маладняка"

29 студзеня 2026, 22:4419
Далучайцеся да нас