Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
АТРЫМАЛІ 636 СТОБАЛЬНЫХ ВЫНІКАЎ. СТАЛІ ВЯДОМЫЯ ВЫНІКІ ПЕРШАГА ДНЯ ЦЭ

АТРЫМАЛІ 636 СТОБАЛЬНЫХ ВЫНІКАЎ. СТАЛІ ВЯДОМЫЯ ВЫНІКІ ПЕРШАГА ДНЯ ЦЭ

12 чэрвеня 2024, 19:55 Навука 12
АТРЫМАЛІ  636  СТОБАЛЬНЫХ  ВЫНІКАЎ. СТАЛІ ВЯДОМЫЯ ВЫНІКІ ПЕРШАГА ДНЯ ЦЭ

Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамену па прадмеце па выбары, які адбыўся 27 траўня для больш чым 55,5 тыс. выпускнікоў 11-х класаў. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае БЕЛТА.

– Сёння сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену, які прайшоў 27 траўня па 13 вучэбных прадметах на выбар. Яго здавалі больш за 55,5 тыс. выпускнікоў школ гэтага года. Вынікі досыць добрыя – мы атрымалі 636 стобальных вынікаў. Прычым па ўсіх агульнаадукацыйных прадметах ёсць 100-бальныя вынікі. Гэта кажа аб тым, што ўзровень падрыхтоўкі нашых школьнікаў, выпускнікоў вельмі высокі. Вынік у нуль балаў атрымалі 64 чалавекі. Мы мяркуем, што яны змогуць паступіць у каледжы – установы сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі, каб працягнуць сваю адукацыйную траекторыю, – расказаў Андрэй Іванец.

Больш за ўсё стобальных вынікаў па матэматыцы – 248 чалавек.  Нуль балаў па выніках экзаменаў атрымалі найбольш – таксама па матэматыцы (50 чалавек).

Мінадукацыі: дадатковых траек-торый паступлення шмат, месцаў для агульнага конкурсу таксама дастаткова.

РІКВ: заданні для ЦЭ і ЦТ праходзяць не толькі ўнутраную, але і знешнюю экспертызу.

Міністр праінфармаваў, што вынікі ў сваіх асабістых электронных кабінетах на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў выпускнікі ўбачаць у 13.00. Там жа будзе размешчаны і скан копіі працы кожнага школьніка.

Ацэнкі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі 9 або 10 па выніках цэнтралізава-нага экзамену, цалкам карэлююць з тымі ацэнкамі, якія яны атрымалі ў школе – з гадавой па прадмеце па выніках працы ў чатырох чвэрцях. А такіх у нас у залежнасці ад прадмета – ад 20% да 35%, гэта зна-чыць кожны трэці-пяты выпускнік атрымаў 9 або 10 па выніках цэнтралізаванага экзамену. Тыя вучні, якія па ўважлівых прычынах не змаглі здаць выпрабаванне ў асноўныя тэрміны, змогуць гэта зрабіць у рэзервовыя дні. У гэтым годзе яны прызначаны на 21 і 23 чэрвеня і сумешчаны з рэзервовымі днямі здачы цэнтралізаванага тэставання.

7 чэрвеня сталі вядомыя вынікі ЦЭ па профільных прадметах у вучняў Лідскага раёна.

Сярод іх і першыя стобальныя вынікі! Шчаслівымі ўладальнікамі стобальных сертыфікатаў стануць:

Санюк Марк і Дзергаўко Марта (матэматыка), Каралюк Аляксей (фізіка) – выпускнікі гімназіі № 1 г. Ліды;

Вераніка Высоцкая (хімія) і Качэрскі Дзмітрый (грамадазнаўства) – СШ № 17;

Гурнач Аляксандр (матэматыка) – ліцэй № 1 г. Ліды;

Карэва Руслан (англійская мова) – СШ №15; Бабарыка Вікторыя (біялогія) – Бярозаўская СШ № 3.

Так трымаць, моладзь Беларусі! Ганарымся вамі!

Вынікі другога цэнтралізаванага экзамену стануць вядомыя ў аўторак, 11 чэрвеня.

Крыніца: https://lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4220
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас