Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фінал конкурсу Lidskae Beer Master раскрыў таямніцу смакаў унікальных кактэйляў

Фінал конкурсу Lidskae Beer Master раскрыў таямніцу смакаў унікальных кактэйляў

6 чэрвеня 2024, 22:38 Грамадства 33
Фінал конкурсу Lidskae Beer Master раскрыў таямніцу смакаў унікальных кактэйляў

У Беларусі завяршыўся конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master, пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі ААТ “Лідскае піва”.

15 лепшых бармэнаў прадставілі свае аўтарскія кактэйлі з абавязковым інградыентам – LID FRESH LAGER. У падрыхтоўцы выкарыстоўваліся розныя незвычайныя інградыенты, такія як кінза, ядловец, пепяроні, марозіва і нават харчовыя бліскаўкі. Няўжо ўсё гэта можа спалучацца з півам? Удзельнікі конкурсу даказалі, што можа.

 Бармэны дзівілі не толькі колерам кактэйляў, смакам і водарам, але і незвычайнай прэзентацыяй. Падрыхтоўка напояў ператварылася ў сапраўдны перфоманс: некаторыя ўдзельнікі рыхтавалі кактэйлі пад гукі рарытэтных вінілавых пласцінак, дадаючы нотку хрыпласці і шарму свайму тварэнню, іншыя стваралі цэлую тэатральную пастаноўку, прайграваючы фрагменты з вядомых фільмаў, хтосьці апускаў гасцей і журы ў лясны гушчар і атачаў гукамі і цеплынёй вогнішча, перадаючы ўсе гэтыя пачуцці праз кактэйль і яго падачу. Было складана вызначыць пераможца, бо кожны кактэйль, кожная прэзентацыя былі ўнікальныя і непаўторныя.

 Фіналісты прэзентавалі свае арыгінальныя аўтарскія кактэйлі чальцам журы ў адным з бараў сеткі LIDBEER. Журы ацэньвала крэатыўнасць назвы і арыгінальнасць падачы напою, інтэграцыю брэнда, фармат рэалізацыі, прэзентацыю і, вядома, смак распрацаванага кактэйлю. Ацэньвалі бармэнаў: генеральны дырэктар ААТ “Лідскае піва” Аўдрыюс Мікшыс, галоўны тэхнолаг ААТ “Лідскае піва” Алег Малахаў, бармэн, выкладчык школы BarPortal Анатоль Рачэўскі, шэф-бармэн сеткі Lidbeer Антон Хадаровіч, теле- і радыёвядовец, блогер, заснавальнік школы публічных выступаў Жан Сянкевіч, кулінарны блогер Марына Акапян (YourDay.by).

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел каля 200 прафесійных бармэнаў. У фінал выйшла 15 удзельнікаў, якія прайшлі два этапы адбору: тэставанне па выніках вебінара і творчае заданне, падчас якога бармэны, натхнёныя сваім любімым музычным жанрам, распрацоўвалі арыгіналь-ныя рэцэпты піўных кактэйляў.

– Для нашай кампаніі гэта падзея не меней важная, чым для кожнага з удзельнікаў. Бо “Лідскае піва”, з’яўляючыся лідарам у вытворчасці піва і напояў у Беларусі, заўсёды імкнулася і імкнецца падтрымліваць рост і ўдасканаленне прафесіяналаў сваёй справы. Праводзячы конкурс прафесійнага майстэрства бармэнаў, мы ствараем умовы, якія дапамогуць ім раскрыць свой патэнцыял і дасягнуць новых вышынь у кар’еры, – адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Лідскае піва” Аўдрыюс Мікшыс.

Пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі грашовага прыза ў памеры 8000, 5000 і 3000 беларускіх рублёў сталі аўтары кактэйляў з самымі адважнымі і арыгінальнымі смакавымі рашэннямі:

1 месца з далікатным персікава-дынным кактэйлем пад назвай Soul заняў Валер Пазднякоў, рэстаран “Лебядзіны” (Менск);

2 месца – арыгінальны агурочна-лавандавы джазавы Summer Time і неверагодны перфоманс па матывах “Хроснага бацькі” ад Лізаветы Бяляцкай  з Bistro & bar Stories (Маладзечна);

3 месца – атмасферны дымны кантры-кактэйль Lagerfeuer ад Паўла Зубеля з рэстарана Bull and Roo (Менск).

Пазнаёміцца бліжэй з кактэйлямі фіналістаў і паспрабаваць музыку на смак можна будзе ў барах сеткі LIDBEER з 21 чэрвеня па 7 ліпеня.

 Прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй “Лідскае піва” з 2015 года. Фармат творчага конкурсу дае ўнікальную магчымасць павысіць свой узровень не толькі прафесійным бармэнам, але і аматарам, якія захапляюцца падрыхтоўкай кактэйляў у хатніх умовах.

Lidskae. “Бізнэс-Ліда”, 2024.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас