23 траўня 2024 года Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы адчыніла свае дзверы для гасцей абласнога семінара “Бібліятэка: жывём у фармаце сённяшняга дня”, удзельнікамі якога сталі супрацоўнікі аддзелаў маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці бібліятэчных сістэм Гарадзеншчыны.
Падчас экскурсіі па Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы “Бібліятэка як частка культурнай прасторы рэгіёна” ўдзельнікі абласнога семінара “Бібліятэка: жывём у фармаце сённяшняга дня” наведалі арт-прастору “Паказвае і гаворыць бібліятэка”, якая прадстаўляла сабой прэзентацыю дасягненняў бібліятэчнай сферы Лідскага рэгіёна.
Вопыт працы, крэатыўныя знаходкі, адкрытасць да ўзаемадзеяння з рознымі арганізацыямі Лідчыны – усё гэта дэманстравалі супрацоўнікі бібліятэк горада і раёна на прэзентацыі дасягненняў бібліятэчнай сферы Лідскага рэгіёна “Паказвае і гаворыць бібліятэка” (філіялы “Лідская гарадская бібліятэка № 3”, “Лідская гарадская бібліятэка № 4”, “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярталіся Наталля Фёдараўна Леўшунова, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама і Анастасія Юр’еўна Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама.
Інтэрактыўнымі методыкамі ў бібліятэчнай практыцы падзялілася падчас свайго выступу Лемяноўская Ірына Казіміраўна, вучоны сакратар бібліятэкі ДУК “Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”. “Творчасць, якасць, вынік – праектная дзейнасць бібліятэчных устаноў” – пад такой назвай прагучаў даклад Жых Вольгі Канстанцінаўны, загадчыка аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Наваградская раённая бібліятэка”. Пазнавальным для прысутных стала і анлайн-выступленне “Праекты Валагодскай абласной дзіцячай бібліятэкі па далучэнні дзяцей да чытання” Сіманавай Юліі Аляксандраўны, загадчыка інавацыйна-метадычнага аддзела БУК Валагодскай вобласці “Валагодская абласная дзіцячая бібліятэка”. Супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Менск” Мацко Карына Ігараўна і Сачко Караліна Сяргееўна падзяліліся сучаснымі ведамі ў дакладзе “Бібліятэка і сацыяльныя сеткі: саюзнікі ці сапернікі”.
Вопыт працы ў анлайн-прасторы прадэманстравалі супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” (галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жышко Ганна Іванаўна і метадыст Міхаловіч Святлана Іосіфаўна), увазе прысутных быў прадстаўлены краязнаўчы web-квэст “Усяму пачатак тут, у краі маім родным”.
Крэатыўныя, таленавітыя, ідэйныя – рысы, якімі валодаюсь сучасныя метадысты і бібліятэкары. Гэта было пацверджана падчас работы ў групах на часе нестандартных ідэй “Адкрытая бібліятэка”.
Асобным фрагментам семінара стала прадстаўленне “Вітальні Купалы”, абсталяванай у фае чытальнай залы раённай бібліятэкі. Цэнтральнае месца тут займае бюст Янкі Купалы (скульптпр Яўген Лукашэвіч з Бярозаўкі). Важным элементам з’яўляецца вышыванае пано, на якім Галіна Курбыка, галоўны бібліёграф бібліятэкі, вышыла верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?”. Сярод іншых элементаў варта назваць кнігу “Беларускі арнамент” з дарчым аўтографам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч.
Удзельнікі семінара наведалі філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”. Да ўвагі прысутных была прадэманстравана прэзентацыя краязнаўчай экспедыцыі “Лідскія таямніцы”.
Выніковым мерапрыемствам падчас абласнога семінара стала экскурсія “Лідскі замак: гістарычная вандроўка і сучаснасць”, якая надала магчымасць пагрузіцца ў мінулае Лідскага краю.
Бібліятэкар
аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Кацярына Станіславаўна Сандакова.