Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падведзены вынікі Міжнароднага дня роднай мовы ў Гарадзенскай вобласці

Падведзены вынікі Міжнароднага дня роднай мовы ў Гарадзенскай вобласці

20 сакавіка 2024, 16:56 Мова 36
Падведзены вынікі Міжнароднага дня роднай мовы ў Гарадзенскай вобласці

Падведзены папярэднія вынікі дыктовак і іншых мерапрыемстваў у Дзень роднай мовы ў Гарадзенскай вобласці..

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы для навучэнцаў, педагагічных работнікаў, прадстаўнікоў грамадскасці вобласці 21 лютага 2024 года было арганізавана правядзенне Гарадзенскай абласной дыктоўкі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для напісання дыктоўкі быў прапанаваны тэкст “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”, прысвечаны гераізму беларускага народа ў напружанай барацьбе з захопнікамі. Удзел у напісанні дыктоўкі прынялі супрацоўнікі Гарадзенскага аблвыканкама, райгарвыканкамаў.

Ва ўстанове адукацыі “Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” 21 лютага 2024 года адбылося напісанне традыцыйнай агульнай універсітэцкай Купалаўскай дыктоўкі. Дыктоўку пісалі звыш 1000 чалавек.

Акрамя таго, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры, далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, традыцый сваёй радзімы ва ўстановах адукацыі і культуры вобласці быў арганізаваны шэраг конкурсаў, кніжных выстаў, творчых сустрэч з пісьменнікамі Гарадзеншчыны і іншых мерапрыемстваў.

Ва ўстановах адукацыі праведзены:

конкурсы чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, уласных твораў, прысвечаных мове;

конкурсы творчых пісьмовых работ “Пра мір і Радзіму на матчынай мове”;

конкурсы сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”;

інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны сваёй краіны”;

вусныя часопісы “Чароўныя напевы роднай мовы”;

конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;

тэатралізаваныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы.

Установай адукацыі ‘Тродзенскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі” і ўнітарным прадпрыемствам “Гродзенская праўда” праводзіўся абласны чэлендж “Мова краіны маёй”, падчас якога ўдзельнікам было прапанавана запісаць тэматычны відэаролік на беларускай мове аб культурных, архітэктурных, гістарычных, спартыўных аб’ектах або сучасных і гістарычных асобах Гарадзенскай вобласці.

На Лідчыне традыцыйна асноўная ўвага была ўдзелена напісанню беларускіх дыктовак. Ва ўсіх відах дыктовак (17-я Агульнанацыянвальная, 6-я Купалаўская, Гарадзенская абласная і Рэспубліканская) у Лідскім раёне прынялі ўдзел каля 12 500 чалавек. Гэта абсалютны рэкорд. У папярэднія гады толькі адзін раз колькасць удзельнікаў дыктовак на Лідчыне перасягала 10 000 чалавек.

Атрымаць дакладныя лічбы па ўсёй Гарадзенскай вобласці праблематычна. Ацэначна дыктоўкі ахапілі недзе каля 220 населеных пунктаў, пісалі іх да 40 тысяч чалавек.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0020
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3818
Першы ў свеце беларускі "Буквар" вярнуўся  ў Вільню
Культура

Першы ў свеце беларускі "Буквар" вярнуўся ў Вільню

12 снежня 2018, 07:5517
Далучайцеся да нас