Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Руплівец Беларушчыны застанецца ў памяці паплечнікаў і родных

Руплівец Беларушчыны застанецца ў памяці паплечнікаў і родных

16 лютага 2024, 07:44 літаратура 30
Руплівец Беларушчыны застанецца ў памяці паплечнікаў і родных

Родныя і сябры натхняліся дакладным афарыстычным словам і высокім творчым Духам беларускага паэта і публіцыста Яўгена Сяргеевіча Гучка (1940-2023), які адышоў у Нябесную Беларусь 40 дзён таму, перагортвалі старонкі яго кніг “Тэрыторыя душы”,” Гучанкі”, “Маё пяцікніжжа”, узгадвалі пра яго як пра асобу.

На вечарыне сваімі ўспамінамі падзяліліся сябры клуба “Спадчына” і літаратурнага аб’яднання “Галактыка” – Надзея Сармант, паэткі Кацярына Мяшкова і Аляксандра Грыцкевіч, мовазнаўцы і мастакі.

З добрым словам пра сябра выступіў мастак Алесь Цыркуноў.

Прысутныя выказалі словы ўдзячнасці і спачування сыну Я. Гучка – доктару юрыдычных навук Аляксандру Яўгенавічу Гучку.

Нарадзілася ідэя стварыць кнігу ўспумінаў пра  Яўгена Гучка. Паэт пакінуў філасофска-літаратурную спадчыну, якую яшчэ трэба належным чынам асэнсаваць.

Любоўю да Творцы, да Айчыны любоўю

Жывіцца найгалоўнейшы рухавік

Унутранага згарання –

Чалавечае сэрца.

…….

Целы маюць магілы ў зямлі,

А душа ў Духу –

Бессмяротна жыве ў нябёсах, – пісаў паэт.

 

Яўген Сяргеевіч Гучок нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў горадзе Слуцку ў рабочай сям’і.

Пасля вучобы ў слуцкай сярэдняй школе № 9 ён працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. У 1960-1963 гадах ён служыў у Савецкай Арміі. Яўген Гучок скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968), а крыху пазней – і аспірантуру пры ім. Яўген Сяргеевіч працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу трыццаці гадоў – рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве “Народная асвета”, пазней вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Я. Гучок быў правадзейным членам геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года – сябрам Менскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”.

 За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання Я. Гучок быў ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. У свой час ён удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб”яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”,

Творы Яўгена Гучка былі змешчаны ў калектыўных зборніках, часопісах і газетах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Злучаных Штатах Амерыкі.

Яўген Гучок даследаваў пытанні беларускай гісторыі і культуры ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу (напрыклад, праца “Чаму мы страцілі этнонім “Літва”, ці Да гісторыі аднаго рабства”). У яго творчым набытку – пераклады на беларускую мову твораў з рускай, польскай, крымска-татарскай, латышскай, грузінскай моў. А яшчэ Яўген Гучок быў членам рэдкалегіі татарскага беларускамоўнага штоквартальніка “Байрам”.

ЭлаДзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4521
Перамога ў сэрца кожнага жыве
Культура

Перамога ў сэрца кожнага жыве

7 чэрвеня 2025, 04:5017
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас