Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр прафесар Ян Чыквін

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:56 Культура, У свеце 501
Памёр прафесар Ян Чыквін

Памёр Ян Чыквін, беларускі навуковец, паэт, выкладчык. Нарадзіўся ён 18 траўня 1940 года ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне. Навуковую кар’еру пачаў з 1969 года на філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. З 1985 да 1997 г. – выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта, з 1998 года працаваў ва ўніверсітэце ў Беластоку. З 1970 года Ян Чыквін быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, галоўным рэдактарам часопіса “Тэрмапілы”. Дэбютаваў на старонках “Нівы” яшчэ ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі “Іду” (Беласток, 1969), “Святая студня” (Беласток, 1970), “Неспакой” (Беласток, 1977), “Светлы міг” (Менск, 1989), “Кругавая чара” (Беласток, 1992), “Свет першы і апошні” (Беласток, 1997); у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі “На парозе свету” (Варшава, 1983), “Сонечная вязь” (Ольштын, 1988), “Адпачынак ля перасохлай крыніцы” (Беласток, 1996).

Апублікаваў некалькі вершаў па-польску. Паэзія Яна Чыквіна філасофская, сімвалічная, часам ускладнёна-метафарычная. Як літаратуразнавец вывучаў рускую паэзію “Сярэбранага веку”. Аўтар зборніка “Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа” (Беласток, 1997). Светлая памяць…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас