Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 110-годдзя Валянціна Таўлая

Да 110-годдзя Валянціна Таўлая

7 лютага 2024, 19:49 літаратура 63
Да 110-годдзя Валянціна Таўлая

8 лютага з нагоды 110-х угодкаў з дня нараджэн-ня заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая ў Лідзе адбудзецца юбілейная літаратурная імпрэза.

 

У плане падрыхтоўкі аа 110-х угодкаў з дня нараджэння Валянціна Таўлая ў Лідзе пад тытулам “Аб’ект “Дом Таўлая” Лідскага гістарычна-мастацкага музея” выйшаў зборнік “Мелодыі памяці”.  Укладальнік – навуковы супрацоўнік “Дома Таўлая” Алесь Хітрун. Рэдактар – Станіслаў Суднік. У зборніку на 116 старонках змешчаны сем песень  кампазітара Леаніда Шурмана на словы Валянціна Таўлая і адна песня на словы Максіма Танка, прысвечаная Валянціну Таўлаю. Змешчаны вершы Валянціна Таўлая, напісаныя ў Лідзе, падборка прысвячэнняў Ва-лянціну Таўлаю з розных часоў і іншыя матэрыялы. Наклад зборніка 120 ас.

Сама юбілейная імпрэза мае пачацца ў 12.00 ў Доме Таўлая і паводле яшчэ да канца не збітай праграмы працягнецца да 17.00. На мерапрыемства, якое мае назву “У дом твой сцежка прывяла сама…” запланаваны прыезд супрацоўнікаў з музеяў, архіваў і бібліятэк, ва ўстановах  якіх захоўваюцца рукапісы, фотаздымкі, дакументы Валянціна Таўлая і пра яго ў тым ліку. З фондасховішчаў гэтых устаноў (а іх звыш дзесяці) будуць прадстаўлены адлічбаваныя копіі згаданых матэрыялаў.

Паводле планаў – будзе арганізаваны аўтобусны маршрут “сТАЎЛенне” па вуліцах горада, якія маюць дачыненне да жыцця і творчасці паэта ў Лідзе. Адным са значных аб’ектаў павінна стаць мэблевая фабрыка, якая адносіцца да ААТ “Івацэвічдрэў”. На яе тэрыторыі захаваўся будынак, склепы якога падчас Вялікай Айчыннай вайны з’яўляліся турэмнымі камерамі, у якія быў кінуты паэт 23 верасня 1943 года разам з сям’ёй. Гэтыя памяш-канні і краты захаваліся.

У праграме запланаваны інсцэніраваны аповед “У Таўлая пабывае… жыцця дарогі мы згадаем”.

А таксамва ў праграме зойме сваё месца інтэрактыўная замалёўка “Абед у Таўлая” па матывах успамінаў беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка.

Запланаваны прагляд дакументальнага фільма “Валянцін Таўлай” аўтара сцэнарыя Вячаслава Адамчыка з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Напрыканцы адбудзецца прэзентацыя зборніка “Мелодыі памяці”. Будзе магчымасць таксама праслухаць музычныя трактоўкі твораў В. Таўлая.

А яшчэ – выступленні лідскіх паэтаў і гасцей.

У праграме, могуць быць змены.

2024 год будзе цалкам прысвечаны юбілею Валянціна Таўлая. І што не адбудзецца на ўрачыстым вечары, пройдзе іншым разам.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас