Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэміі імя А.І. Дубко за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ўручаны 13 прадстаўнікам Гарадзенскай вобласці

Прэміі імя А.І. Дубко за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ўручаны 13 прадстаўнікам Гарадзенскай вобласці

17 студзеня 2024, 22:16 Культура 65
Прэміі імя А.І. Дубко за дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ўручаны 13 прадстаўнікам Гарадзенскай вобласці

15 студзеня на сцэне Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых дзеячаў творчай сферы рэгіёна. Прэміі імя А.І. Дубко Гарадзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтвы” ўручаны 13 прадстаўнікам вобласці. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнік рэгіёна Уладзімір Каранік і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гарадзенскай вобласці Юры Караев.

Адзначым, што за час існавання прэміі за дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва яе лаўрэатамі сталі 333 клубныя і музейныя працаўнікі, народныя майстры, пісьменнікі, бібліятэкары, музыкі, выкладчыкі, рэжысёры, артысты, Журналісты, якія прапагандуюць культуру, мастацкія кіраўнікі народных і ўзорных калектываў.

Не засталіся без узнагародаў і лідзяне.

Валянціна Генрыкаўна Сільвановіч, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, стала пераможцай штогадовага абласнога конкурса імя А.І. Дубко за “Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны  майстар года”!

У намінацыі “Журналіст года” прэмія ўручана Капцэвіч Вользе, начальніку аддзела аператыўнай інфармацыі ДУ “ЛідаМедыяКампанія”.

Віншуем лаўрэатаў з высокімі дасягненнямі і перамогай! Шчыра жадаем новых поспехаў і творчых адкрыццяў!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас