Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кнігі Чынгіза Айтматава былі прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Кнігі Чынгіза Айтматава былі прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

20 снежня 2023, 11:21 літаратура 63
Кнігі Чынгіза Айтматава былі прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

12 снежня 2023 года адзначалась 95-годдзе з дня нараджэння Чынгіза Айтматава, кіргізскага пісьменніка, класіка сусветнай літаратуры, які лічыў сябе касмапалітам, шанаваў сусветную культурную і літаратурную  спадчыну, захоўваў традыцыі і памяць свайго народа. Яго кнігі былі перакладзены на 174 мовы і выдадзены агульным накладам у 80 млн. асобнікаў. Французскі паэт Луі Арагон называў аповесць Айтматава “Джаміля” лепшай аповесцю пра каханне.

На фотавыставе ў Нацыянальнай бібліятэцы былі прадстаўлены фотаздымкі, якія расказваюць пра дзяцінства, жыццё і творчасць пісьменніка, нагадваюць пра творчыя сустрэчы Чынгіза Айтматава з Габрыэлем Гарсія Маркесам, паэтам Луі Арагонам, кампазітарам Дзмітрыем Шастаковічам, рэжысёрам Мікеланджэла Антаніоні, расказваюць пра яго дыпламатычную службу ў Бельгіі, пра яго  грамадскую дзейнасць. 

Старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч на адкрыцці фотавыставы распавёў пра сувязі Чынгіза Айтматава з Беларуссю, пра яго сяброўства з Алесем Адамовічам і Васілём Быкавым. Самы знакаміты раман Ч. Айтматава “Бураны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век”” перакладаў на беларускую мову Міхась Стральцоў. У 2018 годзе быў зроблены другі пераклад гэтай кнігі на беларускую мову. Творчасць Айтматава пранізана міфалагічнымі, эпічнымі матывамі, у яго творы ўплецены легенды, прытчы, неданаразова пісьменнік уздымаў тэму захавання гістарычнай памяці, народных і культурных традыцый. Таксама яго пяру належалі фантастычныя раманы і творы пра сувязь з іншаземнымі цывілізацыямі. Празаік зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё культуры цюркамоўных народаў. Пісьменнік таксама  займаўся палітычнай дзейнасцю, два тэрміны ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Чынгіз Айтматаў быў адным з пяці дарадцаў Міхаіла Гарбачова. Чынгіз Айтматаў некалькі разоў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Эла Дзвінская.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас