Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Восень у Завоссі

Восень у Завоссі

28 верасня 2023, 22:06 літаратура 90
Восень у Завоссі

Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”, прысвечаны 225-годдзю геніальнага паэта Адама Міцкевіча прайшоу на месцы радавой сядзібы паэта, дзе стараннямі нашай дзяржавы створаны музей-запаведнік знакамітага земляка. Чарговы раз тут сабраліся пісь-меннікі і творчыя калектывы Берасцкйшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі. Гучалі цудоуныя творы, прысвечаныя А. Міцкевічу і роднай зямлі.

Галоўная сцэна свята запрашала грамадскіх дзеячаў Берасцейшчыны і кіраўніцтва  Наваградскага музея, каб адзначыць добрую арганізацыйную і творчую працу  спецыялістаў і ўзнагародзіць пераможцаў конкурсу.  

Цудоўна выступілі: рэдактар “Мастацкай літаратуры”, паэт Віктар Шніп, літаратурна – паэтычнае аб’яднанне “Кулальскія зоры” г. Баранавічы (кіраўнік – паэтэса Таццяна Яцук). Песні і вершы Таццяны Яцук, Рэгіны Скіпар і Т. Смаляк, цудоўныя эсэ Ірыны Фаміной, артыстызм і прыгожая дэкламацыя А. Стрыжова, выступленні пісьменнікаў Берасцейскага аддзялення пад кіраў-ніцтвам Таццяны Дземідовіч стварылі атмасферу прыгажосці роднага слова і шыкоўнасці настрою.

Алея майстроў, старадаўнія мелодыі, канцэрт мастацкіх калектываў Берасцейшчыны, выставачныя стэнды Баранавіцкай раённай библіятэкі (дырэктар Лайша Т.М.) напэўна задаволілі б душу самаго Адама, які напэўна ўдзячны зямлі сваіх продкаў і нашчадкаў за шанаванне і добрую памяць. А гістарычная памяць наша – жыццёвы падмурак грамадства, моладзі, правільнае выхаванне якой і ёсць мэта творчай і навуковай працы.

Вось такая “Восень у Завоссі.” Мне пашчасціла нават пасядзець у музеі  Адама Міцкевіча за Яго сталом у кабінеце. Дзень быў нейкі светлы і, нягледзячы на тое, што юбілей паэта хацелася б адзначыць  больш шырока, фестываль удаўся. Цудоўнае свята ў такім сакральным для нас месцы кожны год кліча беларусаў годнасцю і гістарычнасцю.

Зоя Кулік, г. Нясвіж.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"
Культура

"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"

19 чэрвеня 2019, 09:5915
Далучайцеся да нас