Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХ Дзень беларускага пісьменства

ХХХ Дзень беларускага пісьменства

7 верасня 2023, 07:58 Культура, літаратура, Мова 26
ХХХ Дзень беларускага пісьменства

ХХХ Дзень беларускага пісьменства

Урачыстая цырымонія адкрыцця XXX Дня беларускага пісьменства ў Гарадку Віцебскай вобласці пачалася з ускладання вянкоў да Мемарыяльнага комплексу “Неўмiручасць” і хвіліны маўчання ў памяць пра абаронцаў беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вызваліцеляў Гарадка.

 

 Сімвалічна, што канцэртную праграму адкрыла песня на словы выхадца з Гарадка Уладзіміра Скарынкіна “Белая Русь ты траўня, Белая Русь ты мая!”.

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне кіраўніка дзяржавы.

 – Віцебская вобласць ганарыцца сваёй гісторыяй, культурай, багатай духоўнай спадчынай. Старажытны Полацак – калыска беларускай дзяржаўнасці, малая радзіма першага ўсходнеславянскага і беларускага друкара, філосафа і гуманіста Францішка Скарыны. У 1994 годзе ў Полацку ўрачыста прайшоў першы Дзень беларускага пісьменства. І сёння ў сёмы раз рэгіён стаў цэнтрам прыцягнення ўсіх, хто любіць родную мову, падтрымлівае і развівае нашу нацыянальную культуру. Вялікія асветнікі Прыдзвіння Еўфрасіння Полацкая, Сімяён Полацкі, Язэп Драздовіч, Уладзімір Караткевіч, іншыя літаратурныя і грамадскія дзеячы, навукоўцы сваёй плённай працай і талентам узбагацілі скарбніцу сусветнай цывілізацыі. Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе па праве стаў Гарадок, невялікі родны горад аўтара самай вядомай нацыянальнай паэмы XIX стагоддзя “Тарас на Парнасе” Кастуся Вераніцына. Гэты твор завуць пярлінай беларускай паэзіі, а паэтычныя радкі перараслі ў цытаты і сталі народнымі прымаўкамі. З Гарадком звязана жыццё вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Скарынкіна.

– Традыцыйна напачатку чэрвеня ў Гарадку праходзіць фэст народнай творчасці “Гарадокскі Парнас”. Ён збірае мноства самабытных майстроў, а Гарадокскі Дом рамёстваў і фальклору з’яўляецца ўзорнай устанвай Беларусі па захаванні і развіцці нацыянальнай спадчыны. Бягучыя і мінулыя дасягненні – гэта кодэкс нацыі, стымул для новых здзяйсненняў, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

У адкрыцці свята прыняў удзел мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Веніямін.

– Гэта свята мае глыбокі сакральны сэнс, прамое адносенне да імя Бога, якое гучыць як слова ці па-грэцку – логас. Гэта светапоглядная першааснова. Слова, мова ад самага пачатку з’яўляюцца выключным дарма Божым чалавеку, – падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.

 Пасля ўрачыстых слоў на сцэну выйшлі артысты. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел лепшыя выканаўцы Беларусі: арт-група “Беларусы”, група “Аўра”, пераможцы нацыянальнай прэміі “Жывая класіка” і іншыя.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

 

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём беларускага пісьменства

 

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

 

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе.

За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага.

Сімвалічна, што юбілей прыйшоўся на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.

Фота Зміцера Осіпава і Мінінформа Беларусі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Далучайцеся да нас