Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія адзначае 75-годдзе Канстытуцыйнага сходу

Навіны Германіі. Германія адзначае 75-годдзе Канстытуцыйнага сходу

17 жніўня 2023, 20:34 У свеце 10
Навіны Германіі. Германія адзначае 75-годдзе Канстытуцыйнага сходу

Федэральны прэзідэнт Штайнмайер нагадаў пра важную падрыхтоўчую працу, якая папярэднічала прыняццю Асноўнага закона Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Успамінаючы момант нараджэння Асноўнага закона Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, федэральны прэзідэнт Франк-Вальтар Штайнмайер звярнуўся з папярэджаннем да ўсіх ворагаў дэмакратыі.

– Усе мы – кожны палітык і кожны грамадзянін – нясём агульную адказнасць за нашую дэмакратыю. Мы павінны яе абараняць, – сказаў Штайнмайер на ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя Канстытуцыйнага сходу ў Херанкімзе. – Давайце не будзем забываць пра тое, што наша дэмакратыя нарадзілася ў цені дык-татуры, вайны і генацыду, – падкрэсліў федэральны прэзідэнт.

Канстытуцыйны сход адбыўся ў жніўні 1948 года ў Старым палацы на Херанкімзе. Ён быў скліканы міністрамі-прэзідэнтамі федэральных земляў, якія ўваходзілі ў заходнія зоны акупацыі. Усяго за два тыдні сход распрацаваў канстытуцыю, якая лягла ў аснову Асноўнага закона ФРГ. Таксама Штайнмайер адкрыў новую выставу ў Старым палацы, якая прысвечана сходу.

– Сярод важных момантаў у гісторыі германскай дэмакратыі Канстытуцыйны сход у Херанкімзе, ма-быць, адзін з найменш вядомых. Аднак ён з’яўляецца адным з самых значных, – сказаў Штайнмайер.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас