Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурна-фальклорная гасцёўня “Добра працуеш – мір мацуеш”

Літаратурна-фальклорная гасцёўня “Добра працуеш – мір мацуеш”

26 красавіка 2023, 07:41 Мова 44
Літаратурна-фальклорная гасцёўня “Добра працуеш – мір мацуеш”

Каму, як не нашым дзецям і ўнукам, наканавана зберагчы і захаваць багатую беларускую культуру для наступных пакаленняў?! Але так будзе пры адной умове: калі мы передадзім ім нашу спадчыну, выхаваем любоў і павагу да роднага краю, сваёй малой радзімы. Прыемна адзначыць, што праца гэта на Лідчыне вядзецца змалку, пачынаючы з дашкольных устаноў.

Адметна, што ў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Ліды”, акрамя заняткаў адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, арганізавана яшчэ і адукацыйная ініцыятыва “Цікава вучым родную мову”. У рамках яе юныя лідзяне на пашыраным узроўні вывучаюць беларускую мову. Заняткі праходзяць у гульнявой форме два разы на тыдзень. Падчас іх выхаванцы старэй-шых груп пазнаюць асаблівасці роднай мовы, спасцігаюць народныя традыцыі і фальклор. Свае веды дзецям перадае педагог Рома Францаўна Сцепаненка.

Адукацыйная ініцыятыва ў навучальнай установе працуе ўжо пяты год. Педагогі цэнтра развіцця дзіцяці выкарыстоўваюць розныя педагагічныя напрамкі: аўдыраванне, моўныя хвілінкі і хвілінкі адкрыццяў, суразмоўніцтва і разважанне на роднай мове, дзіцячую журналістыку – і нават ставяць лінгвістычныя эксперыменты. Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі навучальнай установы назапашаны багаты вопыт работы ў гэтым кірунку. Ім педагогі ахвотна дзеляцца з калегамі з іншых гарадоў краіны падчас семінараў і фестываляў.

Акрамя таго, авалоданне беларускай мовай у дашкольным узросце з’яўляецца выдатнай падрыхтоўкай дзяцей да школы.

Штогод выхаванцы старэйшых груп ладзяць мерапрыемствы на роднай мове з удзелам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі цэнтра развіцця дзіцяці, настаўнікаў СШ №1 горада Ліды, бацькоў. Сёлета для гасцей, у ліку якіх была запрошана і член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік па друкаваных СМІ дырэктара-галоўнага рэдактара ДУ “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч, была падрыхтавана літаратурна-фальклорная гасцёўня пад сімвалічнай у Год міру і стварэння назвай “Добра працуеш – мір мацуеш”.

Падчас мерапрыемства гучала сакавітая родная мова: прыказкі і прымаўкі пра працавітасць, вершы, загадкі, народныя гульні. Дарослыя разам з дзецьмі здзейснілі падарожжа ў мінулае, зазірнулі ў таямніцы нашых продкаў і адчулі гонар за наш працавіты, міралюбівы беларускі народ.

Лілея Лапшына.

https://lidanews.by/news/molodezh/28877news.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас