Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:49 Мова 23
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

16 лютага ў 11-й школе г. Ліды распачаўся Тыдзень роднай мовы. Вучні 4Б, 6А, 9А класаў прынялі ўдзел у сустрэчы з лідскай паэтэсай Ірынай Уладзіміраўнай Маркевіч.

Падчас сустрэчы з юнымі чытачамі, якая ладзілася ў школьнай бібліятэцы, паэтэса расказала пра сябе, сваю творчасць, і, канешне, прачытала шэраг лірычных твораў са сваіх кніг “Даверлівы дыялог” і “Жыццё віруе”. Пяру аўтара паддаюцца творы розных жанраў і тэматыкі. Аматары літаратуры з зацікаўленасцю слухалі вершы на беларускай мове аб радзіме, прыга-жосці нашай краіны, казкі і гумарыстычныя вершы, а лепшай удзячнасцю майстру слова сталі апладысменты.

Вялікі дзякуй, паважаная Ірына Уладзіміраўна, за цікавую сустрэчу!

Наталля Анашкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас