Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
160 гадоў з дня нараджэння фалькларысткі і этнографа БІРУТЫ (Амеліі Даравінскай, 1863 – 1891)

160 гадоў з дня нараджэння фалькларысткі і этнографа БІРУТЫ (Амеліі Даравінскай, 1863 – 1891)

4 красавіка 2023, 21:25 Культура 27
160 гадоў з дня нараджэння фалькларысткі і этнографа БІРУТЫ (Амеліі Даравінскай, 1863 – 1891)

Нарадзілася ў Ройсталях, за мілю ад Вільні. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала беларускі фальклор і вяла этнаграфічныя даследаванні Лідскага павета. Адной з першых публікацый за подпісам “Бірута” стаў этнаграфічны нарыс “Дажынкі на Літве”. Прадстаўлены ў ім матэрыял быў запісаны ў вёсцы Шаўры Лідскага павета. Бірута намалявала падзеі апошняга дня жніва, калі жнеі і касцы, скончыўшы справы, вярталіся ў панскі двор, дзе на расстаўленых сталах іх чакалі пачастункі. Неўзабаве ёю было апублікавана некалькі паданняў: “Сосны ў Лідзе” і “Пра касцёл святой Ганны ў Вільні”. На матэрыяле з Ваўкавыскага павета было складзена “Паданне пра Пілакальскую гару”. Найбольш значная публікацыя – “Беларускія песні з Лідскага павета” ў часопісе “Збор вестак да айчыннай антрапалогіі” (1892 г.), куды ўвайшло 25 тэкстаў.

Усяго 28 гадоў пражыла яна, старанная і сціплая працаўніца. Памерла ад хваробы сэрца 27 ліпеня 1891 г. у Варшаве і пахавана на Павонзках. Пасля яе засталося багата рукапісаў і сярод іх “Апісанне Лідскага павета”.

СОСНЫ ЛЯ ЛІДСКАГА ЗАМКА

На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве шматгадовыя сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што выраслі не на раслінным соку, а на крыві.

Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калі ў Літве панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаў-францысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, забілі гэтых місіянераў, а іх трупы ўкінулі ў яму на схіле Лідскага замка. На гэтым месцы, не сеяныя і не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцвіны, ужо стаўшы католікамі, не чапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсек галінку і з яе выступіла кроў. З той пары ніхто ўжо не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы..

Аднак сёння тых соснаў няма.

Алесь Хітрун.

Малюнак Язэпа Драздовіча.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5431
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас