Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каб казка стала явай

Каб казка стала явай

22 сакавіка 2023, 20:45 Мова 42
Каб казка стала явай

Як часам нам да-рослым хочацца, каб казка стала явай! А вось для выхаванцаў старэйшых груп ГУА “Дзіцячы сад 4 г. Ліды” так і сталася. Дзеці разам з дарослымі завіталі ў дом беларускага паэта Валянціна Таўлая, філію  Лідскага гістарычна мастацкага музея.

На парозе “Доміка Таўлая”, як лідзяне і госці горада часта называюць гэты памятны будынак, гасцей сустрэў навуковы супрацоўнік літаратурнага аддзела Алесь Хітрун. Перш-наперш ён запрасіў маленькіх гасцей у мемарыяльны пакой, у якім некаторы час жыў і працаваў паэт. Дзеці з цікавасцю разглядалі мэблю і прылады працы паэта. Асаблівую цікавасць выклікала ў іх друкарская машынка і чарніліца. І, канешне, калі напры-канцы экскурсіі загучала кружэлка з паланэзам Міхала Клеафаса Агінскага, усіх – не толькі дзяцей але і дарослых уразіў патэфон.

У выставачнай зале  выхаванцы наведалі выстаўку “А пачнем мы казку так…”, арганізаваную сумесна з ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа”. Як жа здзівіліся выхаванцы дзіцячага садочку, калі іх там сустрэла  казачная бабуля Нюся, супрацоўніца дома Валянціна Таўлая, Драб Ганна Мікалаеўна, якая распавяла дзівосныя гісторыі  і сапраўдныя беларускія казкі. Нагадала бабуся дзецям і казку пра Лісу і Ваўка, які рыбу на хвост лавіў, і пра Пеўніка, які ратаваў Зайку ад хітрай Лісы. Давялося дзецям і ўдыхнуць водар казачнага хлеба, і паспрабаваць збіць казачнае масла на старажытнай маслабойцы.  Беларускія народныя казкі быццам ажылі! Было неверагодна цікава і пазнавальна!

Чытайце дзецям свае, насычаныя беларускай асаблівасцю, цеплынёй, дабрынёй беларускія казкі на роднай мове. І прыводзьце іх у “Домік Таўлая” – не пашкадуеце!

Паводле Вольгі Антонавай

“Лідская газета”.

 

Як паведаміў супрацоўнік музея Алесь Хітрун, здараецца, што за тыдзень праз беларускую казку і беларускую мову ў Доме Таўлая праходзіць да 80-100 дзетак, а тыдняў у годзе – 52.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас