Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мастацкая спадчына Беларусі

Мастацкая спадчына Беларусі

17 лютага 2023, 15:53 Выданні 97
Мастацкая спадчына Беларусі

Мастацкая спадчына Беларусі. / Марозава С.В., Марозаў С. П. – Гродна: “ЮрСаПрынт”, 2022. – 576 с.

У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла кніга Марозавай С. В. і Марозава С. П. “Мастацкая спадчына Беларусі”.

Кніга прысвечана знакавым творам беларускага мастацтва апошняга тысячагоддзя, якія сталі гістарычным брэндам Беларусі, прадметам нацыянальнага гонару беларусаў і годна прадстаўляюць у свеце нашу краіну і народ. Разглядаюцца аб’екты мастацкай спадчыны са сферы архітэктуры, скульптуры, жывапісу, кніжнай культуры, музыкі, тэатра, кінематографа, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама сімвалы сучаснай Беларусі як аб’екты спадчыны. Усе яны паказаны ў кантэксце развіцця нацыянальнай культуры, пануючых еўрапейскіх мастацкіх стыляў і густаў розных эпох. Прыведзена інфармацыя пра гісторыю стварэння, аўтара, змест, ідэю і мастацкія вартасці многіх помнікаў, пра іх лёс і прысутнасць у сучаснай беларускай культуры і памяці народа. Кнігу аздабляе 650 каляровых ілюстрацый. Большасць з іх – арыгінальныя аўтарскія фотаработы, якія адлюстроўваюць сённяшні стан спадчыны. Ілюстрацыі размешчаны блокамі пасля кожнага з раздзелаў. Спасылка ў тэксце адсылае да адпаведнай ілюстрацыі.

Кніга прызначана для тых, каго наша спадчына цікавіць у навуковых, пазнавальных, вучэбных, краязнаўчых, турысцкіх і іншых мэтах.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
Далучайцеся да нас