Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З дымам пажараў…

З дымам пажараў…

8 лютага 2023, 20:56 Грамадства 51
З дымам пажараў…

160 гадоў таму назад, 1 лютага 1863 года пачалося паўстанне на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.

Ідэалагічна паўстанне было падрыхтавана няблага. Віленскае рэвалюцыйна-дэмакратычнае ядро працавала з грамадзянскай супольнасцю. У правінцыі велізарная роля належала каталіцкаму касцёлу. Сярод сялян былі папулярныя ідэі вяртання уніі.

Асноўня мэта паўстання – вяртанне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года – была маральна, юрыдычна і цывілізацыйна правамерная. Быць гаспадарамі на сваёй зямлі і “людзьмі звацца” – і гэта ўсё, і больш нічога. 

У ваенных адносінах паўстанне не было падрыхтавана ніяк. Беларусаў у чарговы раз падманулі. Абяцаная зброя не паступіла. Павятовыя паўстанцкія камітэты былі здольныя забяспечыць баявыя аддзелы харчаваннем. Што тычыцца абмундзіравання, боепрыпасаў, то тут яны маглі вельмі мала. Дальнасць бою паляўнічых стрэльбаў паўстанцаў была ў 2-3 разы меншая за дальнасць бою расейскіх вайсковых штуцараў, пораху і куляў не хапала. Артылерыі не было. Для паўстанцаў аказалася даступнай толькі партызанская тактыка вядзення баявых дзеянняў з усімі яе недахопамі.

І тым не менш, паўстанне 1863 года – гэта нашая гісторыя, нашыя страты і пачатак нашага нацыянальнага абуджэння. “Люблю Беларусь”, – прагучала менавіта тады, і да гэтага часу ніхто гэтага не забараніў.

Станіслаў Суднік.      

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас