Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнік “Залатое кольца беларускай навукі”

Помнік “Залатое кольца беларускай навукі”

8 лютага 2023, 21:45 Навука 137
Помнік “Залатое кольца беларускай навукі”

Вясной і ўлетку 2020 года ў цэнтры Менска, у скверы паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай навук імя Якуба Коласа пабудаваны помнік-ратонда, інакш  архітэктурна-мастацкая кампазіцыя “Залатое кольца беларускай навукі”. Гэта першая частка з запланаванага  праекта “Алея славы беларускай навукі”, якая ствараецца ў падворку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ідэя гэтага праекта належыць старшыні Прэзідыума НАНБ Уладзіміру Гусакову. Ён жа прапанаваў і назву.

– Так нарадзілася ідэя ратонды з помнікамі беларускім грамадскім дзеячам, якія заклалі падмурак беларускай навукі, – кажа вядомы славуты архітэктар Армен Сяргеевіч Сардараў.

Аўтары помніка: скульптары Алена  Хараберуш  і Аляксей Пакульніцкі,  архітэктар Армен Сардараў. У кампазіцыю гэтага помніка ўваходзяць  7 скульптур: Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Сімяён Полацкі, Казімір Семяновіч, Яўстах Тышкевіч, Яўхім Карскі, Усевалад Ігнатоўскі. Каля кожнага помніка ўжо зроблены картушы, на якіх знаходзяцца знакамітыя выказванні гэтых навуковых дзеячаў. Побач з Францішкам Скарынам на картушы напісана: “Слова вучыць, выкрывае, выпраўляе і паказвае шлях да праўды!” Кожная цытата асветніка або  вучонага, падабраная скульптарамі, мае выхаваўчае значэнне.

“Кнігі – гэта мая невычарпальная крыніца, якая поіць вечнай маладосцю!” (Кірыла Тураўскі.)

“Хто мае мудрасць і трымае яе ў таямніцы, той закапвае чыстае золата ў зямлі”. (Сімяён Полацкі.)

 “Я вывучаў вельмі шмат навук, як вольных, так і механічных”. (Казімір Семяновіч.)

“Здагадацца, шукаць, адкрываць, а адкрытае перадаваць людзям …” (Яўстах Тышкевіч.)

“Навука мае сродкі пранікнуць у сівую старажытнасць”. (Яўхім Карскі.)

“Ніколі не знікне творчая сіла чалавечай працы”. (Усевалад Ігнатоўскі)

У цэнтры ратонды стаіць вертыкальная стэла, на якой зроблена капсула часу ў выглядзе зямнога шара. У гэтую капсулу часу павінна быць закладзена пасланне нашчадкам ад беларускіх вучоных нашага часу.

Не раз ужо бачыў, як мінчане і госці беларускай сталіцы радасна любуюцца гэтым славутым помнікам. 

  Сымон Барыс.

 Фотаздымакі Яўгена Пясецкага.  

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас