Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр навуковец-фалькларыст, шматдзетны бацька Анатоль Літвіновіч

Памёр навуковец-фалькларыст, шматдзетны бацька Анатоль Літвіновіч

1 лютага 2023, 19:45 Грамадства, Культура 54
Памёр навуковец-фалькларыст, шматдзетны бацька Анатоль Літвіновіч

Пра тое, што ў Анатоля Літвіновіча рак лёгкіх чацвёртай ступені, стала шырока вядома 12 студзеня.

Па словах жонкі Вольгі, муж марыў выдаць кнігу ўласных навуковых артыкулаў. Але так і не атрыма-лася. Без бацькі засталося шасцёра непаўнагадовых дзяцей.

Анатоль Літвіновіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў Любані, на Вілейшчыне. Скончыў мясцовую школу, пасля – БДУ, а ў 1979 годзе – аспірантуру. Настаўнічаў, працаваў у музеі ў Заслаўі, у аддзеле старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Абараніў дысертацыю “Пытанні беларускай фалькларыстыкі ў польскім перыядычным друку другой паловы 19 – пачатку 20 ст.” Ад 1988 года ён працаваў у лабараторыі беларускага фальклору БДУ.  Фальклорныя запісы Літвіновіча ўвайшлі ў шматлікія зборнікі вуснай народнай творчасці. Працоўную дзейнасць Анатоль Літвіновіч завяршыў на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, праводзіў экскурсіі па экспазіцыі музея старажытнабеларускай культуры. Сабраў шмат беларускіх народных песень, у тым ліку з роднай Вілейшчыны.

Светлая памяць.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас