Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
500 гадоў таму назад першы раз апублікавана “Песня пра зубра…”

500 гадоў таму назад першы раз апублікавана “Песня пра зубра…”

17 студзеня 2023, 19:54 Выданні 84
500 гадоў таму назад першы раз апублікавана “Песня пра зубра…”

“Песня пра зубра” – “Carmen de statura feritate ac venatione bisontis” (“Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго”) – паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача.

Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера – зубра, які вадзіўся там у лясах. Паэма стала песняй аб нашым краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.

Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча.

Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у зборніку, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.

Паводле Вікіпедыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас