Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчы настрой мастакоў – на здзяйсненне мараў і чаканне святаў

Творчы настрой мастакоў – на здзяйсненне мараў і чаканне святаў

29 снежня 2022, 05:56 Культура 39
Творчы настрой мастакоў – на здзяйсненне мараў і чаканне святаў

14 снежня ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася “Зімовая выстава”. Зімовая тэма вельмі прывабная, яна перадае перадкалядны святочны настрой, поўны чаканняў цудаў, здзяйснення мараў, новых надзей.

На выставе прадстаўлены працы 40 аўтараў у галіне жывапісу і графікі: Васіля Касцючэнкі, Андрэя Карпянкова, Леаніда Вялічкі, Багдана Даўгялы, Вольгі Шкарубы і іншых.

На адкрыцці выставы выступіла намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч і Марына Эрынбург, старшыня мастацкай секцыі “Верасень”.

15 снежня ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў справаздачна-выбарчы з’езд Беларускага саюза мастакоў, на які сабраліся каля 300 творцаў з розных гарадоў краіны. 

Да прысутных звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. На з’ездзе быў пераабраны на новы тэрмін старшыня Беларускага саюза мастакоў – Глеб Отчык.

– Мастакі годна прайшлі выпрабаванне кавіднага перыяду, ладзілі ў той час віртуальныя вернісажы праз Інтэрнэт і зноў перайшлі да маштабных ініцыятываў, – распавёў Андрэй Басалыга. -Так, у 2020 годзе праходзілі Трыенале: Жывапіс-Графіка-Скульптура, у 2021 -Трыенале сучаснага канцэптуальнага мастацтва, у 2022 – Трыенале дэкаратыўнага мастацтва, адбываўся Фестываль Скульптуры. Цягам апошніх гадоў беларускія мастакі ўдзельнічалі ў дзвюх міжнародных, 20-ці рэспубліканскіх, 40-ка групавых і 60-ці персанальных выставах.

На з’ездзе прысутнічаў настаяцель Усіхсвяцкага прыходу г. Менска протаіерэй Фёдар Поўны, які ў свой час скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, ягоны погляд на стваральнасць абумоўлены яшчэ і біблейскімі канонамі. З дабраславеннем і натхняльнымі царкоўнымі песнапеннямі з’езд прайшоў у вельмі актыўным рэжыме.

Маладыя мастакі выказалі жаданне працаваць у межах канкрэтных секцый саюза, удзельнічаць у творчым жыцці арганізацыі. Абмяркоўвалася адкрыццё новых вытворчых плошчаў для ўдасканалення працы ў ліцейнай вытворчасці, у апрацоўцы каменю і дрэваапрацоўцы, і іншыя пытанні.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
Далучайцеся да нас