Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Калядамі і Божым Нараджэннем!

З Калядамі і Божым Нараджэннем!

25 снежня 2022, 07:09 Грамадства, літаратура 217
З Калядамі і Божым Нараджэннем!

Зміцер Захарэвіч

КАЛЯДЫ БЛІЗКА

Як вера ў прышласць дагарыць,

Жарынка ў астывалым прыску

З самотнай зоркай угары

Падкажуць мне: “Каляды блізка”.

 

Усё, што сіламоц стварыў

Пад ронда восені краплістай,

Падасца дробным папуры

Праз снегу рып: “Каляды блізка”.

 

Злічыўшы дні ў календары,

Я прагну зноў, нібы калісьці,

Жыць і сваволіць на зыры,*

Упэўнены – Каляды блізка.

 

Няхай стаяць пакуль муры

Паўзмрочных вязніц, але блісне

Скрозь ноч, хто б што ні гаварыў,

Надзея, бо Каляды блізка.

 

Нягод сунімуцца вятры,

А боль, узрошчаны з калыскі,

Растане ценем да пары,

Засведчыўшы – Каляды блізка.

*На зыры – “на юру”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1316
Далучайцеся да нас