Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень настаўніка

Дзень настаўніка

5 кастрычніка 2022, 06:57 Грамадства, Навука 202
Дзень настаўніка

Дзень настаўніка – прафесійнае свята ўсіх педагогаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да становішча педагогаў у сучасным грамадстве, іх ролі ў адукацыі і грамадскім развіцці.

5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла першы міжнародны дакумент, які вызначыў умовы працы настаўніцтва, – Рэкамендацыю “Аб становішчы настаўнікаў”. Афіцыйна Міжнародны дзень настаўніка адзначаецца з 1994 года.

Дзень настаўніка ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН. Звыш за 100 дзяржаў адзначаюць гэтае прафесійнае свята 5 кастрычніка. У нашай краіне, а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Малдове Дзень настаўніка святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.

У жыцці кожнага з нас былі педагогі, якія дапамаглі нам стаць тымі, кім мы ёсць. Падзякуем нашым настаўнікам і ўсім педагогам за іх нялёгкую працу. За цярпенне і веру ў вучняў. За адданасць прафесіі.

Сардэчна віншуем усіх настаўнікаў з прафесійным святам!

Шчасця, здароўя, станоўчых эмоцый новых прафесійных адкрыццяў вам!

На здымку Вольгі Капцевіч: Наталля Хітрун, настаўніца пачатковых класаў СШ № 17 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4647
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:3420
Дзень настаўніка
Грамадства

Дзень настаўніка

5 кастрычніка 2022, 06:5719
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0118
Далучайцеся да нас