Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Упершыню за 30 гадоў у Беластоку не набраўся беларускамоўны першы клас

Упершыню за 30 гадоў у Беластоку не набраўся беларускамоўны першы клас

6 верасня 2022, 20:11 Мова, У свеце 14
Упершыню за 30 гадоў у Беластоку не набраўся беларускамоўны першы клас

У беластоцкай школе № 4 не набраўся клас з ахвотных вучыцца па-беларуску. Такога не было амаль трэць стагоддзя. Так сталася праз польскае заканадаўства. Яно не ўлічвае дзяцей мігрантаў без грамадзянства, таму беларуская мова нібыта не запатрабаваная, паведаміла настаўніца школы Аліна Ваўранюк.

– Ужо некалькі гадоў я пачынаю новы год з вялікай цікавасцю. Цікава, якія дзеці прыйдуць, хто застанецца на гэтых уроках, а хто не. У гэтым годзе меншая цікавасць, бо першага класа ў мяне не будзе, бо няма дзяцей, якія будуць у першым класе ў нашай школе вывучаць беларускую мову. Гэта першы раз за 30 гадоў, калі не знайшлося ахвотных на беларускую мову, – распавяла Аліна Ваўранюк.

Навучанне ў Польшчы арганізуе Міністэрства адукацыі і навукі.

– Паводле законаў, гэта было з самага пачатку, навучанне беларускай мовы вядзецца, як навучанне мовы беларускай меншасці. На заняткі ходзяць толькі і выключна дзеці з меншасці, у якіх бацькі маюць польскае грамадзянства. Грамадзянства – гэта адно, а нацыянальнасць – ужо іншая справа. Раней гэтага ніхто не пільнаваў, хадзілі дзеці мігрантаў з Беларусі, хадзілі на заняткі беларускай мовы, і не было ніякіх праблем. Але ўжо ў мінулым навучальным годзе пачалі да гэтага прыглядацца. Паколькі ў Польшчы існуе такая сістэма інфармацыі, польская абрэвіятура SIO, там усё бачна. Калі ў дзіцяці і бацькоў няма гэтага пэсалю (асабісты ідэнтыфікацыйны нумар), яно як бы не ўваходзіць у гэтую сістэму навучання.

Цяпер так, няма ў нас школы, па ўсёй Беласточчыне і па ўсёй Польшчы, дзе ўсё навучанне вядзецца на беларускай мове. Беларуская мова толькі як прадмет. Паводле закону тры гадзіны ў тыдзень. Пяты і шосты клас мае дадаткова дваццаць пяць гадзін на цэлы год. “Гісторыі і культуры беларускай меншасці”, можна таксама ўвесці элементы геаграфіі. Ведаю, што з’явілася такая ініцыятыва, збіралі подпісы, каб арганізаваць у Беластоку навучанне для дзяцей уцекачоў з Беларусі, каб горад гэта арганізаваў. Слухайце, я калі думала пра гэта, горад не можа “пераскочыць” цепраз гэтыя законы. З другога боку, калі маем так многа гэтых дзяцей, а іх вельмі шмат у Беластоку, то калі назбіраюць людзей, подпісы за гэта, гэтую мову і навучанне можна арганізаваць не як мову нацыянальнай меншасці, а проста, як мову людзей, якія таксама ў гэтым горадзе працуюць і плацяць падаткі і г.д. Чаму не дапамагаць жыхарам свайго горада? Думаю, што калі б ахвотныя беларусы напісалі ліст, заяву, назбіралі шмат подпісаў, бо гэта ад таго залежыць. У любым месцы, не абавязкова ў нашай школе, дзе-небудзь. Другое пытанне, школа павінна быць у цэнтры, каб усім было зручна. Таксама ўзнікае пытанне, што потым? Як доўга яны будуць жыць? Невядома калі гэтая сітуацыя памяняецца. Калі жыць у Польшчы, то ў Польшчы адукацыя на польскай мове вядзецца. Можа арганізаваць нядзельную школку?

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5418
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Мова

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:3216
Далучайцеся да нас