Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Віцебску асвяцілі новы касцёл

У Віцебску асвяцілі новы касцёл

20 ліпеня 2022, 07:47 Грамадства 73
У Віцебску асвяцілі новы касцёл

Касцёл святога Ігнацыя Лаёлы пабудаваны ў віцебскім мікрараёне Білева, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.

Гэта ўжо чацвёрты каталіцкі храм, які з’явіўся ў горадзе за час незалежнасці Беларусі.

Першым, у 2009 годзе, асвяцілі касцёл Езуса Міласэрнага, куды перанеслі віцебскую катэдру. У 2013-м кансэкравалі касцёл Святога Духа (перароблены з недабудаванага басейна), а ў 2017-м – касцёл святога Антонія (перароблены з былога Дома культуры).

Будынак новага віцебскага касцёла мала нагадвае класічную беларускую сакральную архітэктуру – ён цалкам складаецца з паралелепіпедаў. Фрэскі на алтарнай сцяне спалучаюць класічны сюжэт з Тайнай вячэрай з выявамі нашых сучаснікаў – ад Дыега Марадоны да журналістаў. Праўда, падобнага стылю фрэскі, выкананыя тым жа мастаком, знаходзяцца і ў касцёле святога Антонія.

“Народныя навіны Віцебска”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас