Home
Грамадства

Памёр Іван Грос

Памёр Іван Грос

7 ліпеня памёр ветэран беларускага нацыянальнага руху ў Лідзе Іван Грос.

Падпалкоўніку ў адстаўцы Івану Уладзіміравічу Гросу было 85 гадоў. Жыў у вёсцы Ёдкі Лідскага раёна.

У пачатку 90-х Іван Грос быў адным з заснавальнікаў БЗВ, узначальваў Лідскую арганізацыю БЗВ. Удзельнічаў у менскіх мітынгах і шэсцях, у лідскіх пікетах. Быў перакананым прыхільнікам поўнай незалежнасці Беларусі, стварэння моцнага беларускага войска. 

Спадчынны сацыял-дэмакрат, сябар БСДП. Яго бацька быў сябрам БСРГ.

Нарадзіўся ў вёсцы (комплекс хутароў) Істакі Лідскага раёна ў 1937 годзе. Гэты рэгіён: Дроздава, Ганчары, Істакі, Баравічы, Масявічы і інш. быў вядомы сваёй пра-беларускай арыентацыяй у часы Польшчы. Тут дзейнічалі БСДГ, ТБШ.

Пасля вайны скончыў школу,  працаваў шафёрам у калгасе, служыў у Савецкай Арміі, закончыў вайсковае вучылішча, прайшоў Афганістан, служыў у ГДР. Закончыў службу камандзірам абатз авіяцыйнага палка.

Пахавалі Івана Гроса 9 ліпеня на могілках вёскі Ганчары Лідскага раёна побач з магілай жонкі.

Пахаванне праходзіла з вайсковым ушанаваннем. Падчас апускання труны ў магілу прагучаў салют з трох залпаў.

 Засталіся два дарослыя сыны, унукі.

Светлая памяць адданаму сыну Беларусі!

Previous article Музей вузкакалеек ствараецца пад Лідай
Next article Навіны Германіі. Ці загавораць у нямецкіх ведамствах па-ангельску

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202217
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915