Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Ці загавораць у нямецкіх ведамствах па-ангельску

Навіны Германіі. Ці загавораць у нямецкіх ведамствах па-ангельску

20 ліпеня 2022, 07:15 Мова, У свеце 13
Навіны Германіі. Ці загавораць у нямецкіх ведамствах па-ангельску

Свабодныя дэмакраты (СВДП) выступілі з прапановай увесці другую мову для зносін ва ўстановах і ведамствах – ангельскую. Гэты крок дапаможа замежным спецыялістам пераадолець моўны бар’ер і атрымаць хуткі доступ да нямецкага рынку працы, лічыць міністр адукацыі Бетына Штарк-Ватцынгер (Bettina Stark-Watzinger).

Вядома забяспечыць вольнае валоданне ангельскай з боку ўсіх службоўцаў і дзяржслужбоўцаў хуткім часам не атрымаецца. Але ў будучыні двухмоўе неабходна.

– Германія – іміграцыйная краіна, – падкрэсліла Штарк-Ватцынгер.

На фоне недахопу персаналу ў многіх сферах эканомікі, СВДП шукае шляхі для прыцягнення кваліфікаваных працаўнікоў. Адным з інструментаў палітыкі называюць увядзенне ангельскай мовы ў якасці другой афіцыйнай мовы ў міністэрствах і ведамствах, што павінна палегчыць камунікацыю з уладамі і скараціць бюракратычныя перашкоды. Спецыялісты, якія толькі вывучаюць нямецкую, але якія валодаюць ангельскай, павінны быць у стане вырашаць усе надзённыя праблемы. 

Шматмоўе асабліва неабходна ў сферы праграмавання і лічбавых паслуг, заявіла Катарына Ніведзіял, упаўнаважаная па пытаннях інтэграцыі Берліна. Каб эфектыўна вырашаць задачы прыцягнення персаналу з-за мяжы, неабходны і шырокія тэхнічныя інвестыцыі, падкрэслівае палітык.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас